25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нягледзячы на хлусню, расейскія войскі дагэтуль застаюцца ў Горы (Відэа, фота)

12

Расейскія вайскоўцы прызналі, што іхнія войскй дыслакуюцца ў раёне Горы. Яшчэ сёння ўранку яны знаходзіліся ў самім горадзе.

Прадстаўнік Мінабароны РФ генерал-маёр Вячаслаў Барысаў удакладніў, што расейскія вайскоўцы будуць яшчэ два дні заставацца ў раёне Горы, каб "ажыццявіць вызначаныя працэдуры па перадачы функцыяў кантролю грузінскім праваахоўным органам, пасля чаго войскі зыдуць".

На пачатку тыдня жыхары Горы былі змушанымі экстрана пакінуць горад, калі стала вядома, што ў ягоным кірунку рухаюцца падпадзяленні расейскіх войскаў. З Горы таксама экстрана была эвакуяванай гарадская адміністрацыя і супрацоўнікі паліцыі. Грузінскі бок запэўніваў, што ў горад увайшла расейская бронетэхніка. Расейскія вайскоўцы, у сваю чаргу, сцвярджалі, што войскі занялі пазыцыі на подступах да Горы. Пазней Мінабароны РФ паведаміў, што расейскія вайскоўцы былі змушанымі займацца падтрыманнем парадку ў горадзе, пакінутым уладамі, у тым ліку, раздаваць прадукты пакінутым жыхарам.

Кадры разбурэнняў Горы расейскімі вайскоўцамі абыйшлі ўвесь свет. 13 чалавек, у тым ліку замежныя журналісты, загінулі ў выніку нанесенага 12 жніўня расейскай авіяцыяй удару па Горы. Па дадзеных ААН, больш за 80% насельніцтва разбамбаванага Горы пакінула горад.

Учора замежныя СМІ паведамілі, што расейскія танкі ўвайшлі ў Горы насуперак дасягнутым дамоўленасцям аб спыненні вайсковых дзеянняў. Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Грузіі Аляксандар Ламая паведаміў, што колькасць расейскіх танкаў складае 50 штук.

У той сама час, прадстаўнік камандавання расейскіх міратворцаў заяўляў, што заява Ламаі не адпавядае рэчаіснасці. "Расейскіх міратворцаў або далучаных да іх войскаў і частак у грузінскім горадзе Горы няма".

Расейскія вайскоўцы таксама доўга сцвярджалі, што не бамбавалі Горы, хоць аб згубе людзей у гэтым горадзе і масавай эвакуацыі паведамляла кіраўніцтва Грузіі і ўсё сусветныя СМІ.

Фота yahoo.com

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках