25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніна Бурджанадзэ: «У Горы гвалтавалі жанчын, забівалі дзяцей, рабавалі»

6

Былы спікер грузінскага парламенту Ніна Бурджанадзэ, якую цяпер шмат хто называе магчымым прэтэндэнтам на пост прэзідэнта Грузіі, абвінаваціла расейскіх вайскоўцаў у бясчынствах на тэрыторыі Грузіі.

"У аўторак у Горыйскім раёне гвалтавалі жанчын, забівалі дзяцей, рабавалі. Ёсць дакументальныя кадры гэтага", — заявіла былы спікер. Паміж тым яна прызнала, што ў Зугдзіцкім раёне расеійскія войскі паводзілі сябе карэктна.

Бурджанадзэ таксама абвінаваціла расейскі бок у перашкодзе вывазу грузінскіх загінулых на радзіму.

Былы спікер падкрэсліла, што пытанне статусу Абхазіі і Паўднёвай Асеціі будзе абмяркоўвацца выключна ўнутры дзяржавы.

Яна растлумачыла зыход Грузіі з СНД тым, што аніводная з дзяржаваў Садружнасці не зрабіла нават фармальнай заявы наконт таго, што адна дзяржава СНД вядзе супраць іншай маштабныя вайсковыя дзеянні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках