26 лiстапада 2024, aўторак, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ідуць на ўсё, каб вярнуць беларускую сірату з Амэрыкі

17

Бабулю пазасталай у Амэрыцы Тацьцяны Казыры пазбаўляюць апякунцтва. «Калі дзяўчынка вернецца ў Беларусь, яна, хутчэй за ўсё, адправіцца ў інтэрнат», - паведаміла жанчына.

- Учора, 13 жніўня, да мяне прыязджалі прадстаўнікі Міністэрства замежных справаў, - распавядае «КП у Беларусі» Надзея Пятроўна, бабуля і апякунка Тацьцяны Казыры, непаўнагадовай беларускі, пазасталай у Амэрыцы. Яны прапанавалі мне перадаць свае паўнамоцтвы прадстаўніку міністэрства. Ён ляціць у Амэрыку і паспрабуе вярнуць дзяўчынку на радзіму.

Працаўнікі МЗС далі бабулі копію паперы, якую адправілі ў амэрыканскую амбасаду ў Беларусі. У ёй гаворыцца аб тым, што беларускі бок гарантуе: па вяртанні ў Беларусь Тацьцяна не будзе падвяргацца пераследам, паколькі яна не парушыла закону РБ… Надзея Міхайлаўна, перамовіўшыся з унучкай Тацьцянай па тэлефоне, адмовілася перадаць паўнамоцтвы апякуна. І тады ў справу ўступілі прадстаўнікі аддзелу апекі Барысаўскага аддзелу адукацыі.

- Мне сказалі, што 22 жніўня ў выканкаме мяне пазбавяць апякунства. У гэтым выпадку, каб вярнуць дзяўчынку, мой дазвол не спатрэбіцца. А Тацьцяна па вяртанні дадому адправіцца ў інтэрнат, - распавядае Надзея Пятроўна.

Дарэчы, віза Тацьцяны сапраўдная да 24 снежня. Гвалтам дзяўчынку вывезці з краіны ня могуць.

16-гадовая жыхарка Барысава Тацьцяна Казыра адмовілася вяртацца ў Беларусь пасля таго, як прайшла аздараўленне ў горадзе Петалума, штат Каліфорнія.

У звязі з сытуацыяй вакол Тацьцяны Казыры Беларусь спыняе аздараўленне дзяцей у Злучаных Штатах. Аб гэтым учора заявіў кіраўнік дэпартаменту гуманітарнай дзейнасці кіравання справамі прэзідэнта Аляксандар Каляда.

Цяпер у ЗША знаходзіцца на аздараўленні некалькі групаў беларускіх дзяцей, апошняя з якіх вінная вярнуцца ў Беларусь 23 жніўня.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках