25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАТА не дазволіць Расеі праводзіць новыя межы

10

Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс па выніках паседжання Рады НАТА на ўзроўні міністраў замежных спраў у аўторак заявіла, што альянс не дазволіць Расеі "праводзіць новыя межы".

"Мы збіраемся прасігналізаваць, што мы не збіраемся дазволіць Расеі праводзіць новыя межы ў тых дзяржавах, якія яшчэ не інтэграваныя ў трансатлантычныя структуры, такія як Грузія і Ўкраіна", - сказала Райс, словы якой цытуе АФП.

"Мы цвёрда намераныя перашкаджаць іх стратэгічным мэтам", - адзначыла дзяржсакратар.

Тым не менш, экстранае паседжанне Рады міністраў замежных спраў краін-сябраў НАТА у Брусэлі не падтрымала прапанову ЗША аб згортванні супрацоўніцтва з Расеяй у галіне забеспячэння бяспекі, паведаміў брытанскі тэлеканал SkyNews.

НАТА не мае намеру "зачыняць дзверы" для дыялогу з Расеяй, заявіў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Яап дэ Хооп Схеффер напрыканцы паседжання. Ён падкрэсліў, што пакуль не вядома, якія менавіта напрамкі супрацоўніцтва альянсу з Расеяй будуць прыпыненыя, аднак, па ягоных словах, "усё будзе залежыць ад Расеі, ад таго, наколькі Расея зможа выканаць мірныя дамовы з шасці пунктаў, падпісаныя прэзідэнтамі Францыі, Расеі і Грузіі". "Пакуль мы не бачым выразных прыкмет выканання Расеяй сваіх абавязанняў", - адзначыў генсак альянсу.

Яап дэ Хооп Схеффер таксама падкрэсліў, што "праца Рады Расея-НАТА не адновіцца, пакуль расейскія сілы акупуюць тэрыторыю Грузіі". У выніковай заяве сустрэчы падкрэсліваецца, што адносіны Расеі з НАТА "больш не могуць будавацца як раней", перадае ІТАР-ТАСС.

Альянс стварае камісію НАТА-Грузія

Альянс вырашыў стварыць камісію НАТА-Грузія па падабенстве існуючай камісіі НАТА-Ўкраіна, паведаміў у аўторак генсак НАТА Яап де Хооп Схеффер журналістам напрыканцы экстранай сустрэчы ў Брусэлі. Па ягоных словах, у задачы камісіі НАТА-Грузія, у прыватнасці, будзе ўваходзіць кантроль за рэалізацыяй рашэнняў бухарэсцкага саміта НАТА, паведамляе РІА "Навіны".

На красавіцкім саміце НАТА ў сталіцы Румыніі сябры альянса не задаволілі заяўкі Ўкраіны і Грузіі на далучэнне да Плана дзеянняў па сяброўству (ПДС) у НАТА і перанеслі пытанне на снежань.

НАТА акажа Грузіі ваенна-тэхнічнае садзейнічанне, заявіў генсак Альянсу Яап дэ Хооп Схеффер. "Мы адкажам на запыты Грузіі аб садзейнічанні, у прыватнасці, дапаможам узнавіць знішчаную сістэму кантролю паветранай прасторы", - сказаў ён.

На мінулым тыдні амбасадар Грузіі ў НАТА паведаміў, што Тбілісі запытаў у Альянса аказання ваенна-тэхнічнай дапамогі для кампенсавання страт грузінскіх узброеных сіл.

Яап дэ Хооп Схеффер паведаміў таксама, што НАТА "ў бліжэйшыя гадзіны накіруе ў Грузію групу з 15 экспертаў для ацэнкі "нанесенай краіне шкоды". "Яны павінныя даць адзнаку, якая шкода нанесеная грамадзянскай інфраструктуры краіны і якая дапамога патрабуецца Грузіі", - сказаў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках