25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Мех: «Якое бы рашэнне не прыняў суддзя, яно будзе палітычным»

3

Сёння ў судзе Кобрынскага раёна пачаўся разгляд справы былога інжынера ААТ «Белтрансгаз», сябра Партыі БНФ Аляксандра Меха супраць Кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў ААТ «Белтрансгаз».

Аляксандр Мех, звольнены з пасады інжынера Кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў 30 чэрвеня, лічыць, што адбылося гэта па палітычных матывах.

Ён патрабуе аднавіць яго на працы і выплаціць кампенсацыю за час змушаных прагулаў у памеры крыху больш за 3 мільёны беларускіх рублёў.

Таксама Мех патрабуе кампенсавання маральнай шкоды ў памеры 1 мільёна беларускіх рублёў і спынення ягонай дыскрымінацыі па палітычных матывах.

Справу разглядае суддзя Аляксандр Бабаскін. Прадстаўнік адказніка – менскі юрыст Аксана Мельнікава.

Аўдыёзапіс гутаркі Меха з начальнікам Кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз" Уладзімірам Галашка і начальнікам Кобрынскага аддзела КДБ Андрэем Басько - падчас якой яму адкрыта заявілі, што ягонае звальненне звязанае з удзелам у парламенцкіх выбарах - да справы далучаны не была. Суд палічыў, што гэты запіс быў здабыты з парушэннем заканадаўства.

Андрэй Басько на слуханне справы не з'явіўся.

Слуханне справы, якое скончылася сёння спрэчкамі, працягнецца заўтра. На 21 жніўня прызначаны выступ пракурора і прыняцце рашэння.

Аляксандр Мех у інтэрв'ю «Народнай волі» заявіў, што «якое бы рашэнне не прыняў суддзя, яно будзе палітычным і напісанае будзе не ў кабінеце суддзі, а ў кабінетах тых людзей, якія цяпер кіруюць выбарчым працэсам».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках