25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У турме на Акрэсціна працягвае знаходзіцца актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Павал Кур’яновіч

У турме на вуліцы Акресціна ў Менску працягвае знаходзіцца актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павал Кур’яновіч. 8 жніўня апазыцыянер быў асуджаным на 15 сутак арышту па ілжывым абвінавачванні ў «дробным хуліганстве».

Увечар 7 жніўня супрацоўнікі АМАПу, міліцыі і КДБ уварваліся ў штаб-кватэру «Маладога Фронту». Пры гэтым міліцыянеры не прад'яўлялі ордэраў на ператрус, а проста заявілі, што ім паступіў ананімны званок, нібыта ў кватэры знаходзіцца труп. Пры пранікненні міліцыянеры ўзламалі двое ўваходных дзвераў штаб-кватэры. Былі арыштаванымі лідэры арганізацыі Зьмітер Дашкевіч і Артур Фінькевіч, а таксама актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павал Кур’яновіч.

Лідэры “Маладога Фронту” былі змешчанымі на Акресціна для адбыцця пакарання ў 7 сутак арышту, да якіх яны былі прысуджанымі завочна за ўдзел ў акцыі 1 траўня, прысвечанай пашырэнню Еўрапейскага Звязу. Цяпер яны ўжо на волі. Паўла Кур’яновіча 8 жніўня асудзілі на 15 сутак арышту. Заўтра актывіст павінен выйсці з турмы.

«Улады баяцца актыўнай моладзі напярэдадні «парламенцкіх выбараў», якія адбудуцца ўвосень гэтага году. Шматлікія моладзевыя арганізацыі падтрымалі байкот выбараў, якія, як цяпер ужо відаць, будуць несвабоднымі і недэмакратычнымі», - пракаментавала арышт Паўла Кур’яновіча ягоная сястра Паўліна, таксама неаднаразова адбывалая арышты на Акресціна за актыўны выраз сваёй грамадзянскай пазыцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках