25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: «Прызнанне рэжыма ў ягоным існуючым выглядзе толькі пагоршыць сітуацыю ў Беларусі»

2
Андрэй Саннікаў: «Прызнанне рэжыма ў ягоным існуючым выглядзе толькі пагоршыць сітуацыю ў Беларусі»

Намеснік памочніка Дзяржсакратара ЗША Дэвід Меркель сустрэўся сёння ў Менску з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, лідэрамі палітычных партый, праваабарончых і моладзевых арганізацый Беларусі.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША сустрэўся з лідэрам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэем Саннікавым, былым палітвязнем Аляксандрам Казуліным, лідэрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькай, намеснікам старшыні Партыі БНФ Вінцуком Вячоркой, старшынём Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалаем Статкевічам, лідэрам «Маладога Фронту» Зміцерам Дашкевічам, кіраўніком Партыі камуністаў Беларускай Сяргеем Калякіным, старшынём аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўлам Севярынцам, кіраўніком праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесем Беляцкім і старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жаннай Літвіной.

Учора, нагадаем, амерыканскі дыпламат сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым. Плануецца, што Дэвід Меркель сустрэнецца таксама з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Пяткевіч і старшынёй Цэнтравыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай.

Аб тым, як прайшла сустрэча беларускіх дэмакратаў з намеснікам памочніка дзяржсакратара прэс-цэнтру Хартыі’97 распавёў лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

«Безумоўна, у цэнтры ўвагі было пытанне аб маючых адбыцца «парламенцкіх выбарах», аб тым, як беларускія дэмакраты ацэньваюць выбарчую кампанію і ўдзел у ёй асобных прадстаўнікоў апазіцыі. У цэлым, адзнака беларускіх удзельнікаў сустрэчы была аднадушнай. Ужо сёння можна казаць аб тым, што працягваецца практыка ўлад у правядзенні выбарчых фарсаў, а не выбараў, працягваюцца і ўзмацніліся рэпрэсіі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Ні адна з прапановаў апазіцыі не была прынятая ўладамі, хоць гэтыя прапановы датычыліся толькі агульных умоваў правядзення выбараў, неабходнасці ўключэння прадстаўнікоў апазіцыі ва ўчастковыя камісіі і стварэння мінімальных ўмоваў для вядзення агітацыі. Ні на якія саступкі ўлады не пайшлі, таму пытанне аб удзеле ў выбарах прадстаўнікоў апазіцыі застаецца адкрытым», -- паведаміў Андрэй Саннікаў.

«Падчас сустрэчы гаварылася аб небяспецы прызнання рэжыма ў ягоным існуючым выглядзе. Гэта закансервуе або нават пагоршыць сітуацыю ў Беларусі. Большасць удзельнікаў з беларускага боку адзначалі паслядоўную і прынцыповую пазіцыю ЗША у пытанні захавання правоў чалавека. ЗША сыгралі вядучую ролю ў вызваленні беларускіх палітвязняў», -- дадаў лідэр «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў.

Падчас сустрэчы з беларускімі дэмакратамі Дэвід Меркель адзначыў, што ягоны візіт у Менск стаў магчымы пасля таго, як вызвалілі палітвязняў. Амерыканскі дыпламат хацеў даведацца з першых вуснаў сітуацыю ў Беларусі. Для гэтага ён сустракаецца з прадстаўнікамі апазіцыі і афіцыйнымі асобамі, з якімі ён мае намер размаўляць аб праблемах, якія хвалююць беларускую апазіцыю і міжнародную супольнасць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках