25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітзняволены Міхаіл Хадаркоўскі застаецца за кратамі (Відэа)

2
Палітзняволены Міхаіл Хадаркоўскі застаецца за кратамі (Відэа)

Экс-кіраўніку ЮКАСа Міхаілу Хадаркоўскаму адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Суддзя Чыцінскага суду палічыў, што раз Хадаркоўскі не атрымліваў спецыяльнасць у зняволенні, то, значыць, не ўстаў на шлях выпраўлення.

Адвакат Юрый Шмдіт заявіў "Інтэрфаксу", што абарона, "вядома, будзе абскарджваць гэтае рашэнне". "Ілюзій мы не мелі. Да суду яшчэ паступалі некаторыя сігналы... Абарона зрабіла ўсё, што магла. Мы спрабавалі растлумачыць і суду, і грамадскасці ўсю недарэчнасць таго, што адбываецца", - заявіў Шмідт сайту Избранное.ру.

Адзначым, зрэшты, што нават у выпадку задавальнення прашэння Хадаркоўскі на волю бы не выйшаў - як тлумачылі ягоныя адвакаты, ён знаходзіцца пад арыштам па другім абвінавачванні.

Падчас разглядаў прашэння аб УДВ суд адмовіў у хадайніцтве пракурора аб далучэнні да справы фінансавых дакументаў па далгах Міхаіла Хадаркоўскага, ён таксама адмовіў у хадайніцтве прадстаўнікоў ФСВПзаслухаць чатырох сведак з калоніі агульнага рэжыму горада Краснакаменска.

Раней адвакаты Міхаіла Хадаркоўскага перадалі ў Інгодзінскі раённы суд хадайніцтва аб ягоным ўмоўна-датэрміновым вызваленні (УДВ). Інгодзінскі райсуд у сваю чаргу накіраваў у следчы ізалятар, дзе ўтрымліваецца Хадаркоўскі, запыт аб прадастаўленні матэрыялаў і характарыстыкі на яго для разгляду справы аб УДВ. Пасля гэтага дакументы былі накіраваныя ў суд.

На першым паседжанні па пытанні аб УДВ Міхаіла Хадаркоўскага ў мінулы чацвер Інгодзінскі раённы суд азнаёміўся з пазіцыямі бакоў. У прадстаўленых суду характарыстыках СІЗА Чыты, ФСВП і адміністрацыі калоніі Краснакаменска гаварылася, у прыватнасці, што Хадаркоўскі павінен працягнуць адбываць пакаранне.

Кіраўнікі чыцінскага СІЗА і краснакаменскай калоніі прадставілі характарыстыкі, якія значна адрозніваюцца: калі ў СІЗА Хадаркоўскага характарызуюць як ахайнага, стрыманага, таварыскага і карэктнага чалавека, то ў характарыстыцы з калоніі ёсць такое азначэнне - "спакойны, ураўнаважаны, утойлівы і хлуслівы".

У судзе начальнік калоніі паведаміў аб чатырох спагнаннях Хадаркоўскага, аднак не згадаў, што тры з іх адмененыя судамі, яшчэ адно згубіла сілу за даўнасцю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках