25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыйшоў час паказаць сілу

33
Прыйшоў час паказаць сілу

Характар «выбараў» і іх вынік зразумелыя ўжо сёння. Усяго 0,07 адсотка дэмакратаў ад агульнай колькасці сябраў участковых камісій наглядна дэманструе, што ўлада не збіраецца ўпушчаць кантроль над галоўным элементам выбараў: падлікам галасоў. Гэта пры тым, што прадстаўнікі апазіцыі складаюць 40 адсоткаў ад агульнай колькасці кандыдатаў у дэпутаты, піша каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

Нават у 2004 годзе ў апазіцыі ва ўчастковых камісіях было 0,2 адсотка. Колькі апазіцыянераў прайшло ў "парламент" у 2004 годзе? Ні аднаго. А тады ж дэмакратычных кандыдатаў было вылучана значна болей.

Сёлета прапорцыі быццам бы тыя ж, але не зусім. Усяго кандыдатаў вылучана амаль у два разы меней. Гэта кажа аб тым, што няма жадання ні ўдзельнічаць у такіх «выбарах», ні галасаваць. Нават старшыня ЦВК Л.Ярмошына жаліцца, што людзі не пойдуць да ўрнаў. Але ёсць і яшчэ адна акалічнасць, якая адрознівае цяперашні год ад 2004: вага рашэнняў апазіцыі невымерна вышэй. Дэмакратычныя прадстаўнікі, якія складаюць 40 адсоткаў ад агульнай колькасці кандыдатаў, могуць прыняць важнае рашэнне, якое прадэманструе рэальную сілу апазіцыі. Калі дэмакраты здымаюцца з «выбараў», то ў добрай палове акругаў будзе па адным кандыдаце і сцэнар улады, закліканы забяспечыць прызнанне рэжыма цалкам праваліцца. Тады пачнецца сур'ёзная гутарка аб правядзенні рэальных выбараў і вяртанні Беларусі ў еўрапейскую сям'ю.

Без права голаса

Дзіўныя рэчы адбываюцца пры дыктатурах. Прадстаўнікі дэмакратычнага свету праз нейкі час «стамляюцца» адстойваць свае жа прынцыпы, ім надакучвае змагацца за правы чалавека і яны, падобна, гатовыя пагадзіцца з тым, што дарога да дэмакратыі ляжыць праз дыктатуру. Інакш складана растлумачыць, чаму раптам услед за афіцыйнай прапагандай міжнародныя назіральнікі лічаць крокам наперад прысутнасць у Цэнтравыбаркаме прадстаўнікоў апазіцыі без права голаса. Сапраўды, дэмакратычны прарыў – запрасіць гледачоў на спектаклі ЦВК. Калі ўлічыць, што ў нас і парламент – не парламент, а падкантрольная выканаўчай уладзе бутафорская ячэйка, і народ пазбаўлены голаса, то безгалосая апазіцыя ў ЦВК на самой справе - гучнае заваяванне дэмакратыі.

Гэта і ёсць галоўнае пытанне: як вярнуць голас народу, як вярнуць людзям права абіраць сваіх кіраўнікоў. Праз безгалосы ўдзел у Цэнтравыбаркаме, не маючы магчымасці кантраляваць падлік галасоў на выбарах у парламент, змешчаны ў падначаленні і на ўтрыманні ў дыктатуры, гэтага ніяк не дамагчыся.

Выбары або прыватызацыя

На самой-та справе цяперашнія «выбары» у Беларусі нечакана прыцягнулі падвышаную ўвагу да нашай краіны не таму, што з'явіўся шанец для дэмакратызацыі (а ён з'явіўся), а таму, што цяжкія жыццёвыя акалічнасці могуць прымусіць дыктатарскі рэжым пачаць распродаж дзяржуласнасці. Прычым, усе разумеюць, што пры такой міжнароднай рэпутацыі рэжыма і ў адсутнасць рынкавай эканомікі ўласнасць будзе сыходзіць па дзяшоўцы. У прынцыпе, бізнес ёсць бізнес. Рызыковым заходнім бізнесмэнам можна было бы прыйсці ў Беларусь, засноўваючыся толькі толькі на абяцанках улады і прагнозах будучых эканамічных рэформаў. Але навошта, калі можна выдаткаваць невялікія сродкі на палітычнае лабіраванне і падрыхтаваць міжнароднае прызнанне дыктатарскага рэжыма. Беларусы не першыя і не апошнія. Досвед ёсць: так было з СССР, дыктатурамі Лацінскай Амерыкі, а потым з цэнтральнаазіяцкімі рэжымамі. Аднак бізнес выдатна разумее, што ягоныя шанцы на выжывальнасць у Беларусі маюць дакладнае лічбавае значэнне: 0,07 адсотка. Роўна столькі, колькі прадстаўнікоў апазіцыі прапусцілі ва ўчастковыя камісіі. Затое, калі будзе забяспечанае палітычнае прыкрыццё ў выглядзе прызнання рэжыма, то тады велічыня рызыкі не мае значэння. У выпадку няўдачы ўсе страты можна будзе садраць са сваёй дзяржавы: скарыстацца дзяржаўным страхаваннем інвестыцый (якое не прадастаўляецца, калі палітычны рэжым не прызнаны), узбудзіць судовыя пазовы супраць сваіх жа дзяржаваў – маўляў, чаму не папярэдзілі, што там дыктатура. Увогуле, сёння лабіруецца перакладанне адказнасці на ўрады дэмакратычных дзяржаваў за ўсе страты прыватнага бізнесу гэтых дзяржаваў. Чаму такое ажыўленне? На тысячу «з гакам» кіламетраў хоць на поўнач, хоць на поўдзень, хоць на ўсход, не кажучы ўжо аб Захадзе, не адшукаецца такога адміністрацыйнага эканамічнага цуду, як у Беларусі. Як бы не спазніцца да дзяльбы беларускага «пірага».

Рускія ідуць

А у гэты час у бліжэйшым да нас свеце Расея ўварвалася ў незалежную Грузію і не жадае выходзіць з яе. Упершыню пасля распаду СССР Масква пад падставай абароны «сваіх» грамадзян і сваіх інтэрасаў ажыццявіла ўварванне і ёй гэта спадабалася. Спадабалася гэта, судзячы па заявах, і Лукашэнку. Спачатку ён, быццам бы, спалохаўся і прамаўчаў, але пасля вокрыку з Крамля знайшоў такія бяручыя за душу слова аб прыгажосці агрэсіі, што нават расейскія кіраўнікі апешылі. Яны-та да гэтага не дадумаліся. Апешылі, але вузельчык на памяць завязалі. Калі так тонка чалавек адчувае міжнародную сітуацыю, то не будзе пярэчыць, калі да яго пару дывізій з ядзернай зброяй накіраваць, скажам, для дапамогі ў завяршэнні ўборачнай кампаніі. А потым пакінуць іх для забеспячэння ўвядзення адзінай валюты і правядзення правільнай прыватызацыі.

Лукашэнка досыць паспяхова, з пункта гледжання стварэння і падтрыманні рэжыма асабістай улады, лавіраваў на расійскім палітычным полі, абяцаючы непарушную адданасць і стратэгічную ўсёдазволенасць. Сёння яго магчымасці манеўраваць звужаныя да мяжы і Расея ўсё настойлівей патрабуе плаціць па рахунках. Плюс энергетычны шантаж, які стаў звыклай прыладай расійскай палітыкі ў міры. Як будучыя «выбары» дапамогуць зладзіцца з ужо не праблемамі, а з рэальнымі пагрозамі незалежнасці Беларусі? Што можа даць удзел апазіцыі ў бяспраўным парламенце для абароны нашай незалежнасці? Ці варта наогул сёння казаць аб удзеле ў сцэнарах рэжыма, якія накіраваныя толькі на абарону асабістай улады Лукашэнка? Занадта небяспечнай можа быць гульня па правілах, навязаным рэжымам і міжнароднымі пасярэднікамі паміж капіталам і дыктатурай.

Што значыць ісці да канца

На сённяшні дзень сярод дэмакратычных сіл Беларусі існуе два падыхода да маючых адбыцца праз месяц «выбараў»: байкот і ўдзел. Партыйная апазіцыя некалькі разоў абмяркоўвала сітуацыю, імкнучыся прыняць аптымальнае рашэнне, высоўвала ўмовы, якія не прымаліся ўладамі, аднак вырашыла ўдзельнічаць у «выбарах». Нягледзячы на рэпрэсіі, апазіцыйныя партыі прынялі поўнамаштабны ўдзел ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі: вылучэнне кандыдатаў у палату, збор подпісаў, вылучэнне кандыдатаў у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў. Застаўся апошні этап, самі выбары. На іх вырашана ісці з пасланнем аб неабходнасці грамадзянскага кантролю над уладай. Гэта сапраўды сёння неабходна. Гэта сёння вельмі важна, каб не даць разрабаваць краіну і не дапусціць уцягвання Беларусі ў ваенныя планы Расеі. Толькі вось удзел у псеўдавыбарах не толькі не наблізіць нас да рашэння задачы грамадзянскага кантролю, а, наадварот, знізіць уплыў апазіцыі. Удзел у «выбарах» па сцэнары ўладаў і стане прызнаннем «дэмакратычнасці» рэжыма, надзеліць яго неабходнымі паўнамоцтвамі для наступных рашэнняў, якія могуць быць надзвычай небяспечнымі для Беларусі. І наўрад ці пасля гэтага апраўданнем паслужыць тое, што «мы ўдзельнічалі ў выбарчым фарсе да канца».

Не ўпусціць момант

Выхад на волю Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча парадзіў у грамадстве новыя чаканні. Салідарнасць з палітвязнямі ўнутры краіны, міжнародныя патрабаванні іх вызвалення і ўведзеныя ЗША санкцыі за незахаванне правы чалавека вымусілі беларускія ўлады вызваліць невінаватых вязняў сумлення. Зроблена гэта было, безумоўна, «пад выбары», у разліку на тое, што такі прыкметны і, несумнеўна, станоўчы крок улады стане асноўным аргументам на карысць прызнання рэжыма. Аднак вызваленне палітвязняў ніяк не ўплывае на характар «выбараў», якія па-ранейшаму застаюцца недэмакратычнымі.

Вызваленне палітвязняў павіннае быць выкарыстана не як разменная манета ў гандлі рэжыма з Захадам, а як імпульс для рэальных пераўтварэнняў у краіне. Неабходна думаць аб тым, як развіць наступленне.

Нельга дапусціць, каб праведзеная партыямі, кандыдатамі і іх камандамі велізарная праца была выкарыстаная ў навязаным уладай і некаторымі замежнымі дарадцамі сцэнары, пагібельным для апазіцыі і краіны. Сёння ўжо амаль адкрыта кажуць, вакол чаго ідзе гандаль: адно месца для апазіцыі ў «палатцы». Гэта проста зневажальна. Зневажальна, што за спіной у беларускага народа дамаўляюцца, па сутнасці, аб незаконным фармаванні парламента. Зневажальна, таму што апазіцыі адводзіцца роля статыста, а не суб'екта палітыкі.

Сёння ёсць усе магчымасці дамагчыся рэальнай змены сітуацыі ў Беларусі ў лепшы бок. Людзі не цікавяцца "выбарамі". Акрамя дыскусій усярэдзіне апазіцый аб удзеле або неўдзеле, аб "выбарах" нідзе не кажуць. Людзі не звязваюць надзеі на змены з выбарчымі фарсамі, якія яны ўжо стомы назіраць на працягу шматлікіх гадоў. Не варта ўдзелам у гэтым спектаклі падманваць людзей і міжнародную супольнасць і дапамагаць умацаванню дыктатарскага рэжыма. Ні адна з умоваў, вылучаных апазіцыяй для ўдзелу ў выбарах, не была выкананая. А яна жа ўжо паказала свае магчымасці: 40 адсоткаў кандыдатаў у дэпутаты вылучаныя дэмакратычнымі сіламі. Прыйшоў час прадэманстраваць сваю сілу. Нельга разменьваць такі сур'ёзны патэнцыял на аднаго дэпутата-дэмакрата, зацверджанага дыктатарам.

Неабходна прынцыповае рашэнне аб зняцці ўсіх дэмакратычных кандыдатаў, аб неўдзеле ў выбарчым фарсе. Неабходна патрабаваць правядзення сапраўды свабодных выбараў парламента і прэзідэнта, адстойваць свае патрабаванні на Плошчы. Умовы правядзення новых выбараў павінныя стаць прадметам прамых перамоваў паміж апазіцыяй і ўладай пры пасрэдніцтве міжнародных арганізацый. Ад гэтага выйграюць усе, перш за ўсё народ Беларусі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках