25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя закупіць у Беларусі зенітна-ракетныя комплексы?

Сакратарыят абароннай прамысловасці Турцыі прыняў рашэнне закупіць зенітна-ракетныя комплексы С-300, С-300В і "Тор" для правядзення палявых выпрабаванняў сістэмы радыёэлектроннай барацьбы EHTS, распрацаванай турэцкай кампаніяй Havelsan.

Аб гэтым паведамляе газета Today's Zaman. Пераклад артыкула прыводзіць рэсурс Lenta.ru.

Па дадзеных крыніц у абароннай прамысловасці Турцыі, пускавыя ўстаноўкі будуць заказаныя ў Беларусі і Ўкраіне прыкладна за 100 млн. даляраў. Рашэнне аб гэтым было прынятае нібыта яшчэ 22 чэрвеня, аднак афіцыйна аб ім не паведамлялася.

Паводле інфармацыі, што маецца ў распараджэнні турэцкага выдання, уваходныя ў склад зенітных комплексаў радыёлакацыйныя станцыі і сістэмы ўпраўлення будуць замоўленыя асобна. Пускавыя ўстаноўкі плануецца выкарыстаць выключна для выпрабаванняў.

Закупляная тэхніка будзе разгорнутая на базе вучэбнага цэнтра Конья ў Анатоліі для адпрацоўкі тактыкі падаўлення сістэм супрацьпаветранай абароны краін, на ўзбраенні якіх маюцца аналагічныя ўзоры. Да такіх краін, у прыватнасці, адносіцца Грэцыя, яка традыцыйна разглядаецца турэцкім ваенна-палітычным кіраўніцтвам у якасці найбольш верагоднага суперніка. Акрамя гэтага, Анкара разлічвае на тое, што выпрабаванні дазволяць дакладна ўсталяваць наяўнасць альбо адсутнасць ЗРК С-300 на ўзбраенні Кіпра.

У адпрацоўцы тактыкі супрацьдзеяння зенітным комплексам расейскай вытворчасці ў асноўным будуць задзейнічаныя знішчальнікі F-16, абсталяваныя сістэмамі EHTS. На дадзены момант, як паведамляе Today's Zaman, баявыя самалёты ВПС Турцыі ўжо перакінутыя з авіябазы Эскішэхір у вучэбны цэнтр Конья прыкладна ў 250 кіламетрах ад Анкары.

Дадзенае паведамленне турэцкай газеты ў беларускіх дзяржорганах пакуль не каментуюць.

У цяперашні час тры зенітныя ракетныя брыгады Ўзброеных сіл Беларусі абсталяваныя комплексамі С-300: 15-я (штаб у Фаніпалі, Менская вобласць), 147-я (штаб у Бабруйску) і 115-я (штаб у Брэсце). Прычым апошняя атрымала ЗРК С-300 ПС толькі ў 2006 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках