26 лiстапада 2024, aўторак, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзяніна ЗША Зэльцэра пазбавілі ў турме КДБ неабходных лекаў

1

Амерыканскаму грамадзяніну Эмануілу Зэльцэру не аддаюць лекі, перададзеныя для яго прадстаўнікамі амбасады ЗША.

Аб гэтым БелаПАН паведаміў ягоны адвакат Зміцер Гарачка. Ён нагадаў, што яшчэ 18 жніўня ў ізалятары КДБ Э.Зэльцэра наведалі супрацоўнікі амерыканскай дыпмісіі. Яны перадалі кіраўніцтву ізалятара лекаў, прапісаныя амерыканскаму грамадзяніну ягоным лекарам і дастаўленыя з ЗША. "Ужо больш за тыдзень гэтыя лекі не перадаюць Зэльцэру", — сказаў З.Гарачка..

З.Гарачка таксама паведаміў, што да канца тыдня можа быць прызначаная дата разгляду ў Вярхоўным судзе скаргі на прысуд яго падабаронным Эмануілу Зэльцэру і Ўладлене Функ (Брусковай).

Нагадаем, Э.Зэльцэр і Ў.Функ былі затрыманыя ў аэрапарту Менска 12 сакавіка. Судовы працэс па іх крымінальных справах праходзіў пад старшынствам суддзі Дзмітрыя Клімовіча з 30 ліпеня па 11 жніўня ў закрытым рэжыме. Прадстаўнікі амабсад Расеі і ЗША, а таксама журналісты на суд дапушчаныя не былі. За выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж Э.Зеэльцэр быў прысуджаны да трох год пазбаўлення волі, У.Функ — да аднаго.

Э.Зэльцэру таксама інкрымінавалася кантрабанда наркатычных сродкаў, але суд апраўдаў яго, не прызнаўшы таблеткі, якія Зэльцэр прымае апошнія 15 гадоў і якія былі канфіскаваныя пры арышце, наркотыкамі. Амерыканскія ўлады дамагаюцца вызвалення асуджанага на гуманітарных падставах, паколькі ягонае здароўе моцна пагоршылася ў зняволенні без прапісаных ягоным доктарам лекаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках