25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузія заявіла аб акупацыі яе тэрыторый (Відэа)

5

МЗС Грузіі заклікае міжнародную супольнасць прыняць усе неабходныя меры для спынення акупацыі тэрыторыі Грузіі, этнічнай чысткі і знішчэння грузінскай эканомікі.

Аб гэтым сказана ў заяве дэпартамента прэсы і інфармацыі МЗС Грузіі, накіраванай у агенцтва «Навіны-Грузія» у аўторак, 26 жніўня.

«Нягледзячы на неаднаразовыя заклікі з боку міжнароднай супольнасці, РФ не збіраецца выконваць свае абавязкі па вывадзе расейскіх акупацыйных войскаў з тэрыторыі Грузіі», - сказана ў заяве знешнепалітычнага ведамства.

У ім адзначана, што расейскія вайсковыя фармаванні незаконна размешчаныя ў партовым горадзе Поці (Заходняя Грузія) і на прылеглай тэрыторыі, якая знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад зоны канфлікту ў Абхазіі, і ў 160 км - ад Цхінвальскага рэгіёна.

У заяве таксама сказана, што ўначы 25 жніўня ў Поці расейскія салдаты ў нецвярозым стане ўварваліся на мясцовую вытворчасць прыватнай кампаніі «Нікора» (грузінскае прадпрыемства па вытворчасці мясапрадуктаў), абрабавалі і разграмілі яго.

Як сказана ў заяве, «гэты факт прама паказвае, што расейскія акупацыйныя войскі сталі бандамі марадзёраў, чые дзеянні накіраваныя на знішчэнне грамадзянскага насельніцтва, і на разгром эканамічнай інфраструктуры».

«Сам факт, што паводле заяваў афіцыйных прадстаўнікам улады Расеі, яна не збіраецца вывесці з тэрыторыі Грузіі акупацыйныя войскі, робіць відавочным, што РФ для ўласнай палітычнай зброі абрала этнічную чыстку і з дапамогай ваеннай сілы знішчае грамадзянскую інфраструктуру, ужо пасля ваеннай інтэрвенцыі на тэрыторыі Грузіі, акупацыі часткі тэрыторыі краіны і спробы звяржэння дэмакратычна абранага ўрада», - сказанае ў заяве МЗС.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках