25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маккейн і Абама аб'ядналіся супраць Масквы

Супернікі ў барацьбе за пост прэзідэнта ЗША рэспубліканец Джон Маккейн і дэмакрат Барак Абама аднолькава ацанілі рашэнне РФ прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, выступіўшы з асуджэннем дадзенай ініцыятывы, перадае Reuters.

Б.Абама заклікаў Злучаныя Штаты неадкладна склікаць паседжанне Рады Бяспекі ААН і вынесці міжнароднае асуджэнне дзеянням Масквы.

Лідэр прэзідэнцкай гонкі сярод дэмакратаў, які будзе фармальна намінаваным кандыдатам у прэзідэнты ЗША 28 жніўня, таксама папярэдзіў, што апошнія крокі Масквы робяць немагчымай ратыфікацыю ў кангрэсе ЗША амэрыканска-расейскай дамовы аб супрацоўніцтве ў вобласці грамадзянскіх атамных тэхналёгіяў, паведамляе РБК.

У сваю чаргу Дж.Маккейн заявіў, што "дзеянні Масквы заслугоўваюць асуджэння ўсёй міжнароднай супольнасцю". "Расея вінная зразумець, што парушэнні міжнароднага права цягнуць за сабой наступствы", - прыстрашыў рэспубліканскі кандыдат, не ўдакладніўшы, якія пэўныя санкцыі вінен, па ягонаму меркаванню, прыняць Захад супраць Расеі.

Раней Дж.Маккейн неаднакроць заклікаў выключыць Расею з "вялікай васьмёркі". У той сама час Б.Абама да гэтага займаў менш цвёрдую пазыцыю ў стаўленні да РФ, заяўляючы аб уплывовасці Масквы ў справе ўрэгулявання іранскага пытання і ядзернага раззбраення.

Напярэдадні прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў паведаміў, што падпісаў указы аб прызнанні Расейскай Федэрацыяй незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, і заклікаў іншыя краіны ўзяць з гэтага прыклад.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках