25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузінскі МЗС павіншаваў Расею: яе падтрымалі тэрарыстычныя арганізацыі ХАМАС і «Хезбола»

1

Міністэрства замежных справаў Грузіі віншуе Маскву з тым, што яна здабыла годных аднадумцаў у выглядзе тэрарыстычных арганізацыяў "Хезбола" і ХАМАС, якія падтрымліваюць Расею ў тым, што яна прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

"Зыходзячы з агрэсіі Расеі, накіраванай супраць тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі, праведзенай на тэрыторыі Грузіі этнічнай чысткі і акупацыі асобных частак Грузіі можна сказаць, што Расея набыла годных аднадумцаў, і нам застаецца адно толькі павіншаваць Маскву", - гаворыцца ў паведамленні МЗС Грузіі.

Учора афіцыйны прадстаўнік руху ХАМАС Айман Таха заявіў, што ХАМАС вітае прызнанне Расеяй незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, бачачы ў гэтым кроку прэцэдэнт, які дае надзею ўсім прыгнечаным народам.

Некалькі днён таму лідэр "Хезбола" Хасан Назрула, які выступіў з прамовай з нагоды другіх угодак заканчэння лівана-ізраільскай вайны 2006 г., назваў падзеі ў Паўднёвай Асеціі і Грузіі вынікам "амэрыканскай авантуры".

Дзеянні Расеі ў Грузіі падтрымалі Лівія, Куба і Венесуэла.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках