25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяржук Салаш: «Буду заклікаць сваіх выбарнікаў байкатаваць «выбары»

6

Сябра Партыі БНФ, які ішоў на «выбары» ад спісу дэмакратычных сіл, актывіст руху «За свабоду» Сяржук Салаш не зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Барысаўскай сельскай акрузе №63.

Дэмакратычнага актывіста не зарэгістравалі на падставе таго, што частка ягоных подпісаў нібы не адпавядае рэчаіснасці, і што ён задэкляраваў свой «чысты» гадавы прыбытак без указання падаходнага падатку, хоць ніякіх выразных тлумачэнняў, як трэба дэклараваць прыбыткі кандыдатам у дэпутаты, не паступала.

Як паведаміў Сяржук Салаш у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97, ён ужо сутыкаўся з падобнымі падставамі для нерэгістрацыі падчас кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Радаў у 2003 годзе. Тады частка подпісаў у ягоную падтрымку таксама не прызналі сапраўднымі, але кандыдат з сваёй камандай абыйшоў усіх людзей, аддалых за яго свае подпісы, і яны пісьмова пацвердзілі, што падпісваліся за дэмакратычнага кандыдата.

«Зараз жа зрабіць гэта немагчыма. На мясцовых «выбарах» было досыць здаць каля ста подпісаў. На «парламенцкія выбары» я сабраў больш за тысячу подпісаў. Як я за тры дні паспею абыйсці ўсіх людзей? Відавочна, што пры жаданні ўлады заўсёды знойдуць прычыны для нерэгістрацыі непажаданых кандыдатаў. Летась мы праводзілі ў горадзе некалькі грамадзкіх кампаніяў, сабралі шмат подпісаў. Я карыстаюся папулярнасцю сярод насельніцтва гораду, і ўладам гэта, мабыць, не падабаецца», - зазначыў Сяржук Салаш.

Па словах дэмакратычнага актывіста, сёння ні ў якім разе «нельга казаць, што выбары будуць свабоднымі».

«Я упэўнены, што адкрытага выбарчага працэсу ў Беларусі ўвосень ня будзе. Мяне знялі з «выбараў» беспадстаўна. Я буду заклікаць усіх сваіх выбарнікаў байкатаваць гэтыя «выбары». Але нават калі б мяне зарэгістравалі, я ўсё адно думаў аб байкоце. Калі ў акругавых і ўчасткавых камісіях няма незалежных прадстаўнікоў, аб якіх «выбарах» можна казаць? Думаю, што большасць людзей адмовіцца ад удзелу ў гэтым фарсе. Улады могуць намаляваць лічбы, але ўпэўнены, што байкот у Барысаве адбудзецца. І мы распавядзем людзям, хто і як насамрэч «галасаваў», - паведаміў Сяржук Салаш.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках