25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю: Імпартнае спіртное не карыстаецца ў Беларусі «ажыятажным попытам»

13

Міністэрства гандлю Беларусі аспрэчвае інфармацыю аб ажыятажным попыце на імпартныя алкагольныя напоі. Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведаміў намеснік міністра гандлю Вячаслаў Драгун.

"Сітуацыя на рынку стабільная і знаходзіцца пад кантролем як па рэштках, так і па абароту дадзенай прадукцыі", - запэўніў намміністра. Няма асцярогаў, што на рынку будзе дэфіцыт алкаголю. Міністэрства гандлю штодня адсочвае колькасць рэшткаў і аб'ёму алкагольных напояў. Самі імпарцёры ўжо паінфармавалі, што рынак рэспублікі будзе цалкам забяспечаны.

"Гэтае не больш за падтасоўванне фактаў. Мы маглі бы казаць аб дэфіцыце, калі бы алкагольныя напоі сапраўды нельга было набыць", - сказаў Вячаслаў Драгун. Па ягоных словах, у гандлёвых сетках краіны прысутнічаюць усе найменні імпартнага алкаголю. Акрамя таго, існуе меркаванне, што ўскалыхнуць рынак і выклікаць ажыятаж спрабуюць кампаніі, што не атрымалі права імпартаваць алкагольныя напоі.

Намміністра адзначыў, што беларус спажывае ў сярэднім 12 л чыстага алкаголю ў год, таму казаць, што "у нас чагосьці не хапае, проста не паварочваецца язык". Пры гэтым ён дадаў, што айчынныя вытворцы алкагольных напояў паступова сыдуць ад выпуску пладова-ягадных вінаў і пяройдуць толькі да натуральных.

Як паведамлялася, у Беларусі быў абвешчаны конкурс на вызначэнне юрыдычных асоб, забяспечвальных рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольных напояў з правам іх увозу ў IV квартале 2008 года. Конкурсныя прапановы прымаліся з 26 чэрвеня да 18 ліпеня бягучага года ўключна. Чакаецца, што ў бліжэйшыя тыдні імпарцёры алкагольнай прадукцыі на гэты перыяд будуць вызначаныя.

Пераможцамі конкурсу на імпарт алкаголю ў маі-верасні 2008 года сталі 15 кампаній. Таксама вызначаныя пераможцы конкурсу на ўвоз алкагольнай прадукцыі (акрамя алкагольных напояў) на 2008 год: імі прызнаныя 28 прамысловых прадпрыемстваў-перапрацоўшчыкаў (у тым ліку сумесных прадпрыемстваў).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках