25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца»

14

Аляксандр Лукашэнка нарэшце выказаўся ў справе Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, незалежнасць якіх прызнала Расія. У лісце да расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева кіраўнік Беларусі запэўніў, што наша краіна застаецца "надзейным і паслядоўным саюзнікам Расіі".

Адначасова Лукашэнка прапанаваў вынесці праблему прызнання права на самавызначэння Паўднёвай Асеціі і Абхазіі на разгляд Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, правядзенне якога запланаванае на 5 верасня. Кіраўнік Беларусі мяркуе, што на ім можа быць прынятая "кансалідаваная пазіцыя дзяржаваў-удзельніц".

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі нагадаў, што якраз напярэдадні расійскі амбасадар у Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў, што Паўднёвая Асеція і Абхазія у перспектыве могуць увайсці ў склад "саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі". Але, паводле Сурыкава, для гэтага "патрэбнае як мінімум прызнанне Рэспублікай Беларусь". Аднак Лукашэнка схітрыў, лічыць Якаўлеўскі:

"Мне падаецца, што Лукашэнка вельмі хітры крок зрабіў... І гэта вельмі цікава і, на мой погляд, некалькі смешна, бо, відавочна, што ён гэта перакладае праблему на плечы АДКБ, а не саюзнай дзяржавы", -- паведаміў палітолаг у інтэрв’ю “Еўрарадыё”.

Раман Якаўлеўскі, аднак, упэўнены, што Аляксандру Лукашэнку ўсё ж давядзецца прызнаць незалежнасць самаабвешчаных рэспублік. Але сённяшняя сітуацыя дэманструе, што моцнага жадання гэта рабіць у яго няма.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках