25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На палкоўнікаў КДБ апранулі кайданкі

8

Ваенная калегія Вярхоўнага суду Беларусі прысудзіла двух былых палкоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі да доўгіх тэрмінаў пазбаўлення волі.

Супрацоўнікаў КДБ абвінавацілі ў махлярстве, злоўжыванні службовым паўнамоцтвамі і хабары, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у ВК ВС.

"Былы начальнік упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю КДБ Міхаіл Міхалап прысуджаны да 8 год пазбаўлення волі, былы начальнік упраўлення кадравай і ідэалагічнай працы КДБ Аляксандр Мяцеліца да 6 год пазбаўлення волі", - паведамілі ў Ваеннай калегіі.

М.Міхалап быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні махлярства, атрыманні хабару, падбухторванні да дачы хабараў, а таксама ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, паведамілі суразмоўцы агенцтва.

А.Мяцеліца прызнаны вінаватым у махлярстве, незаконным набыцці, нашэнні і захоўванні боепрыпасаў, падбухторванні да дачы хабару, у злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненым з асабістай зацікаўленасці, паведамілі ў судзе. "Абодвум суд прызначыў адбыванне пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, канфіскацыю маёмасці, пазбаўленне права займаць адказныя пасады на працягу 5 гадоў, а таксама пазбаўленне вайсковых званняў "палкоўнік", - адзначылі ў судзе.

Як раней паведамляла агенцтва "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на праваахоўныя органы, яны па версіі следства "узімку 1999 года ўсталявалі неафіцыйныя адносіны з вядомай у Беларусі жанчынай-бізнэсмэнам. Вымагалі ў яе грошы за рашэнне розных пытанняў, але амаль заўсёды падманвалі яе. У сувязі з гэтым ім было прад'яўлена абвінавачванне не толькі ў падбухторванні да дачы хабараў і атрыманні хабараў, але таксама ў махлярстве".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках