25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін патрабуе ад Лукашэнкі ўводзінаў расейскага рубля (Відэа)

38
Пуцін патрабуе ад Лукашэнкі ўводзінаў расейскага рубля (Відэа)

Тэма адзінай валюты Беларусі й Расеі можа быць закранутая падчас сустрэчы прэм’ер-міністраў Расеі і Беларусі Ўладзіміра Пуціна і Сяргея Сідорскага 14 жніўня ў Маскве. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў.

“На першае паўгоддзе адмоўнае сальда Беларусі – больш за 6 міліярдаў даляраў. Гэта можа падштурхнуць да пачатку размоваў аб адзінай валюце, каб гэты балянс абнуляваць,” – заявіў А.Сурыкаў, паведамляе “Інтэрфакс”.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ня бачыць “падставаў (не ўвядзення – ІФ) адзінай валюты, звязаных з Канстытуцыяй”. “Еўразвяз жа жыве з адзінай валютай без Канстытуцыі,” – сказаў амбасадар.

Па словах расейскага дыламата, падчас сустрэчы двух прэм’ераў, мажліва, будуць абмяркоўвацца пытанні вылучэння расейскага крэдыту, пытанні саюзнай уласнасці, пытанні коштаў на газ і больш глыбокай прамысловай кааперацыі. Разам з тым тэма дня на дадзены момант фармуецца, і канчаткова казаць аб тым, якія пытанні будуць абмяркоўвацца кіраўнікамі дзяржаваў, яшчэ занадта рана, падкрэсліў А.Сурыкаў.

Амбасадар Расеі: Заявы Сямашкі – небяспечныя

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў лічыць небяспечнымі заявы беларускага караўніцтва аб пераглядзе кантракту на пастаўку газа.

“Кантракт падпісаны. Скасаваць кантракт небяспечна, а іншых дастаўнікаў няма”, - заявіў А.Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Менску, каментуючы заяву першага віцэ-прэм’ера кіраўніцтва Беларусі Ўладзіміра Сямашкі аб жаданні беларускага боку перагледзець умовы пастаўкаў газа ў Беларусь.

Паводле ацэнкі А.Сурыкава, кошт газа для Беларусі, “відавочна, выстаўляецца за 200 даляраў”. “У будучым годзе кошт на газ для Беларусі будзе складаць 80% кошту на газ у Польшчы, мінус мыта, мінус транзіт на Польшчу, плюс транзіт у Беларусь”. “Сёння ў Польшчы газ каштуе 320 даляраў. Кошт будучага года будзе акрэслены кантрактам, мне здаецца, ён перавысіць 400 даляраў, плюс далікі ў 2009 годзе, звязаныя з падвышэннем ці падзеннем коштаў на нафту”, - патлумачыў формулу кошту на газ амбасадар. Ён нагадаў, што змяненне кошту на газ пасля першага кварталу ў сувязі з хістаннямі кошту на нафту не павіннае складаць больш за 7%.

А.Сурыкаў лічыць, што ў Беларусі ёсць добрае выйсце на шляху зніжэння выдаткаў на аплату газа. “Беларусь на правільных шляху. Ужо апублікаваны спіс акцыянерных прадпрыемстваў. Лепшая супрацьвага росту коштам на энэрганосьбіты – прывабліванне замежных, у прыватнасці, расейскіх інвестыцыяў”, - падкрэсліў А.Сурыкаў.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, Беларусь патрабуе змяніць формулу кошту на газ, якую прадае краіне “Газпрам”. Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімір Сямашка на прэс-канферэнцыі ў Менску заявіў, што кіраўніцтва краіны лічыць неабходным скарэктаваць пагадненне з Расеяй аб коштах на пастаўляны ў рэспубліку газ ў звязі з ростам сусветных коштаў на нафту.

“Пры падпісанні таго пагаднення (31 снежня 2006 года) мы абапіраліся на расейскі прагноз змянення кошту на газ, які прадугледжваў ягонае зніжэнне, - патлумачыў чыноўнік. – Паколькі ў расейскім і беларускім грамадзянскіх кодэксах ёсць артыкулы, якія дазваляюць змяніць альбо скасаваць дамову ў звязі з істотнымі зменамі абставінаў, мы прапануем сесці за стол перамоваў і альбо скасаваць дамову, штонедапушчальна, альбо папоўніць, каб прыйсці да цывілізаванай высновы”. Сямашка ўпершыню афіцыйна назваў кошт газы для Беларусі на сённяшні дзень: “На пачатку 2008 году кошт на газ для Беларусі складаў $119 за 1 тыс. куб. м, цяпер мы перайшлі да кошту ў $127,9 да канца году”. У 2009 годзе краіна чакае рэзкага падвышэння коштаў на газ, формула кошту для яе залежыць ад сусветных катыровак нафты і нафтапрадуктаў.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках