25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Мех атрымаў адказ з КДБ (Аудыё)

5

Адзін з патэнцыйных кандыдатаў на “парлямэнцкіх выбарах”, кіраўнік Кобрынскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксандар Мех атрымаў адказ на сваю скаргу ў КДБ.

На пачатку чэрвеня супрацоўнік КДБ разам з кіраўніком Кобрынскага ўпраўленьня магістральных газаправодаў “Белтрансгазу”, дзе Аляксандар Мех да нядаўняга часу працаваў, угаворвалі яго ня йсьці на "выбары" — па адной зь ім акрузе мае балятавацца "вэтэран" беларускага "парлямэнту" Віктар Кучынскі.

Тую гутарку спадар Мех запісаў, потым яна зьявілася на інтэрнэт-рэсурсах і ў прэсе. Палітык ад “зьдзелкі” адмовіўся і пры канцы чэрвеня быў звольнены. Цяпер праз суд ён дамагаецца аднаўленьня на працы, а таксама патрабуе тлумачэньня ў кіраўніцтва КДБ наконт законнасьці мэтадаў ціску на апазыцыю. Дарэчы, падчас першага судовага паседжаньня 4 жніўня начальнік Упраўленьня магістральных газаправодаў Уладзімер Галашка на пытаньне судзьдзі прызнаў, што гутарка са спадаром Мехам сапраўды была, але нібыта “не ў такіх аб’ёмах”. Сёньня спадар Мех атрымаў ліст з КДБ:

“Я падаваў скаргу ў КДБ на дзеяньні іх супрацоўніка Андрэя Басько ў сувязі з тым, што 4 чэрвеня я быў выкліканы ў кабінэт кіраўніка Кобрынскага ўпраўленьня магістральных газаправодаў Уладзімера Галашкі, дзе ўжо знаходзіўся іх супрацоўнік. І вось яны разам мне пагражалі, што калі я не здыму сваю кандыдатуру на выбарах, то буду звольнены з працы.

Гэтая гутарка была запісаная на мабільны тэлефон. Было ўжо некалькі артыкулаў у “Народнай волі”, дзе апісваецца тое, што адбывалася, а таксама ёсьць расшыфроўка гэтай размовы. Я калі падаваў скаргу да кіраўніка КДБ па Берасьцейскай вобласьці, таксама дадаў вось гэты артыкул. І вось які адказ я атрымаў за подпісам намесьніка начальніка ўпраўленьня Дзядкова:

“Ваша заява Ўпраўленьнем КДБ разгледжана. У дачыненьні да выкладзеных вамі фактаў праведзена службовая праверка. У выніку парушэньняў дзейнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь ня выяўлена”.

Як я зразумеў, фактычна яны справу адмовіліся разглядаць. Я мяркую, тое, што адбываецца зараз у Кобрыне, гэта вельмі сур’ёзная справа, яна сёньня сьведчыць на тое, у якіх умовах праходзіць выбарчая кампанія. І тое, што ідуць такія адказы, гэта ні што іншае, як рэакцыя ўладаў, лякмусавая паперка, якім чынам яна будзе праводзіць гэтыя выбары, якія ўжо пачаліся”, -- паведаміў Аляксандр Мех для “Радыё Свабода”.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках