25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Наша Ніва»: У чым інтэрпрэтацыя, спадар Калякін?

12

На пасяджэньні Палітрады АДС у нядзелю сярод іншых тэмаў абмяркоўваліся словы лідэра Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна ў інтэрвію “Нашай Ніве”.

Нагадаем, што палітык ухваліў прызнаньне Расеяй незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі: «Абхазія і Асеція нічым ня горшыя за косаўскіх альбанцаў. Калі ўвесь сьвет прызнаў незалежнасьць Косава, то чаму ня можа зрабіць гэта ў дачыненьне да гэтых дзяржаў? Народы Абхазіі і Паўднёвай Асеціі выказалі волю жыць у незалежных дзяржавах. Што тут можа быць кепскага? Прызнаньне незалежнасьці ня толькі магчымае, але і неабходнае. Беларусь таксама павінна прызнаць волю гэтых народаў». Ён таксама заявіў, што «Ні для кога не сакрэт, што і наша краіна набыла незалежнасьць таксама досыць дзіўным чынам, калі тры чалавекі ў Белавескай пушчы падпісалі дамову аб развале СССР. Міжнародная супольнасьць тады хуценька прызнала Беларусь як асобную дзяржаву. Таму, думаю, падобнае можа паўтарыцца і зараз».

Як перадаваў прэс-цэнтр Хартыі’97, з ініцыятывай асудзіць дадзеныя заявы лідэра камуністаў выступіла Партыя БНФ. А лідэр аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя Павал Севярынец заявіў аб неабходнасьці выключэньня Калякіна і ягонай партыі з складу Дэмакратычных сілаў. Аднак Калякін сказаў, што ягоныя словы нібы былі няправільна інтэрпрэтаваныя журналістамі, і пытаньне было зьнятым з працы дня.

“У чым інтэрпрэтацыя, спадар Калякін? Цытату мы падалі даслоўна, з Вашых словаў, бязь нейкіх аўтарскіх камэнтараў.

Параўнайце з тым, што сп. Калякін у той жа дзень заявіў практычна тое самае ў тых самых словах у інтэрвію «Нямецкай хвалі»: «...Россия последовательно поступает, признав волю народов на независимость. Я считаю, что это вполне адекватный шаг, и другие страны тоже признают независимость этих территорий, а какие-то страны не признают. ... Я считаю, что Беларусь должна признать независимость Абхазии и Южной Осетии».

Натуральна, чытачы і нават палітычныя саюзьнікі адчыталі гэтыя заявы як спробы спадабацца Маскве. Усё мае сваю цану”, -- гаворыцца ў звароце рэдакцыі газэты “Наша Ніва”.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках