25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салаша аштрафавалі за «паклёп» участковай камісіі

10 верасьня ў Барысаве адбыўся суд над сябрам Партыи БНФ Сержуком Салашам, якога прадстаўнікі ўладаў абвінавацілі ў паклёпе.

Сяржук Салаш сёлета ішоў на “парлямэнцкія выбары”, аднак зноў – як спачатку ў 2004-м, а затым і ў 2007-м гадох – сустрэў супраціў з боку выбарчай камісіі. Калі чатыры гады таму праз ЦВК Сяржук здолеў дамагчыся рэгістрацыі, дык падчас мінулай кампаніі быў наагул арыштаваны. Сёлета Салашу таксама не дазволілі удзельнічаць у “выбарах”: сакратарка выбарчай камісіі № 62 сп-ня Стасава і намесьніца старшыні райвыканкаму сп-ня Шутко абвінавацілі яго ў паклёпе. Увечары 10 верасьня ў Барысаве адбыўся суд.

“Я атрымаў 25 базавых велічыняў штрафа. У прынцыпе, я разьлічваў прыблізна на той прысуд, які толькі што быў агалошаны. Справа і без таго шытая абсалютна белымі ніткамі. А дадаліся яшчэ новыя: спадара Мілінкевіча як сьведку нібыта майго выказваньня пра двух дам з барысаўскай вэртыкалі на суд фактычна не запрасілі. Аднак прадэманстравалі позву зь нібыта подпісам Мілінкевіча. Калі ж я тэрмінова дазваніўся да яго, то высьветлілася – ніхто ніякай позвы не прыносіў. Я папрасіў, каб суд перанесьлі на раніцу – у такім разе спадар Аляксандар пад’ехаў бы ў Барысаў. Аднак такое пытаньне нават ня сталі разглядаць. Між тым адна з заяўніц – намесьніца старшыні райвыканкаму – наагул адсутнічала: даслала тэлеграму, што мусіць быць на нейкім шараговым паседжаньні ў Менску…Адпаведна напоўніцу далі выказацца асобам, цалкам ёй падпарадкаваным. У супрацьвагу ім словы другога майго сьведкі – юрыста Алега Мацкевіча, зразумела, не былі прынятыя пад увагу. У выніку, усё было “даказана”. Будзем абскарджваць прысуд. Але канечне, ніякай веры ў тое, што мяне апраўдаюць, няма. Бо ўсе пытаньні ў гэтай краіне, зьвязаныя з “выбарамі”, заўсёды выйграюць прадстаўнікі ўлады”, -- паведаміў Сяржук Салаш для “Радыё Свабода”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках