25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перадвыбарчы кліп Сяргея Міхалка (Аўдыё)

9

Здымкі кліпа «Маніфест», якія адбыліся пад Менскам, сталі самымі маштабнымі за ўсю гісторыю грурта «Ляпіс Трубяцкі».

Для адной са сцэнаў у бліжэйшым калгасе быў арандаваны цэлы статак кароваў (каля 300 галоў!) з двума пастухамі і двума сабакамі ў дадатак.

У іншым эпізодзе знялося роўна 50 свінняў, таксама ў здымачным працэсе былі задзейнічаныя сапраўдныя алені, зайцы, бабры і яноты. Усе гэтыя жывёлы сыгралі ролю электарата, перад якім выступаў з перадвыбарчымі прамовамі «палітык» Сяргей Міхалок – і гэта тое нямногае, пра што атрымалася даведацца пра сюжэт кліпа сайту livesound.by.

Іншыя падрабязнасці сцэнара трымаюцца ў найвялікшым сакрэце, паколькі, па словах рэжысёра роліка Мацвея Сабурава, «галоўным у гэтым кліпе будзе эфект нечаканасці». «Я думаю, што фінал відэа не прадкажа ніхто. Асабліва – паглядзеўшы яго пачатак» – лічыць Сабураў.

Кліп «Маніфест» павінен з'явіцца на экранах ужо праз 10 дзён – да сусветнай «прэм'еры аднайменнай канцэртнай праграмы Ляпісаў, якая адбудзецца 14 верасня ў беларускім горадзе Віцебску. Сам альбом выйдзе ў кастрычніку. Студыйную версію песні «Маніфест» ужо можна пачуць на афіцыйным MySpace Ляпісаў – www.myspace.com/lyapis.

14 верасня ў Летнім амфітэатры Віцебску вялікі сольны канцэрт групы «Ляпіс Трубяцкі» з праграмай «Маніфест». Пачатак у 18.00. Квіткі ад 20 да 50 тысячаў у продажы ў Менску і Віцебску. Даведка і замова па тэл.: (017) 285 71 00, (029) 655 55 96, (033) 655 55 96.

Расклад цягнікоў да Віцебску з Менску, Масквы, Піцера і назад на сайце www.lyapis.com.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках