25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікі акцыі ў Эстоніі заклікалі Еўропу «не заляцацца з дыктатурай Лукашэнкі»

Увечары 11 верасня ў Тарту (Эстонія) на канцэртнай пляцоўцы Athena Center адбыўся рок-канцэрт у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

Гэта быў апошні канцэрт у межах серыі мерапрыемстваў Magnus Ducatus Litvaniae Tour 2008 ("Вялікае княства Літоўскае 2008"), якія праходзілі на тэрыторыі Літвы, Латвіі і Эстоніі і былі накіраваныя на прыцягненне ўвагі еўрапейскай грамадскасці да праблем парушэння правоў чалавека ў Беларусі, паведаміў БелаПАН студэнт Тартускага ўніверсітэта Ігар Случак, жыхар Гомеля.

Арганізатарам канцэрту выступіў легендарны эстонскі рок-музыка Тыну Трубецкі, што стаяў ля вытокаў узнаўлення незалежнасці Эстоніі ў 1990-х гадах.

На канцэрце выступіў гурт The Flowers of Romance, лідэрам якога з'яўляецца Т.Трубецкі, а таксама каманды Dirty Diana, Fish on Fire, The Creep.

Перад тымі, хто сабраўся, з прамовай аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступіў прадстаўнік беларускіх студэнтаў у Эстоніі І.Случак, а таксама прадстаўнік грузінскіх студэнтаў Торніке Зурабашвілі.

"Толькі сумеснымі намаганнямі магчыма перамагчы дыктатуру. Наяўнасць у Еўропе цвёрдай і выразнай пазіцыі па Беларусі дазволіць раз і назаўжды пакласці канец існуючаму ў Беларусі рэжыму. Любыя заляцанні з дыктатурай, будзь то прызнанне так званых "выбараў", альбо адмена санкцый, толькі ўмацоўваюць недэмакратычны рэжым, а ад гэтага пакутуюць людзі, цалкам далёкія ад палітыкі, але маючыя права на годнае жыццё і свабоду", — лічыць грузінскі студэнт.

І.Случак выступіў з асуджэннем дзеянняў Расеі ў канфлікце з Грузіяй: "Гэта непрымальна ў цывілізаваным свеце. І калі сусветная супольнасць рашуча не асудзіць гэты злачынны акт, можа скласціся сітуацыя падобная да той, што склалася ў 1940-х гадах у Еўропе. Усе краіны, якія з'яўляюцца суседзямі Расеі, могуць апынуцца ў сітуацыі, у якой апынулася Грузія, калі будуць весці сваю ўнутраную і знешнюю палітыку, не прыслухоўваючыся да парадаў Масквы".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках