25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казулін у Брусэлі: «Перамовы з беларускімі ўладамі без удзелу дэмсілаў непрымальныя»

8

16 верасня Аляксандр Казулін, які знаходзіцца ў Брусэлі на запрашэнне еўраструктураў, правёў шэраг сустрэчаў у Еўрапарламенце.

Як паведаміла кіраўнік няўрадавай арганізацыі "Офіс за дэмакратычную Беларусь" Вольга Стужынская, Казулін прыняў удзел у чарговым паседжанні дэлегацыі па сувязях з Беларуссю, сустракаўся з кіраўніком камітэта па міжнародных справах Яцэкам Сарыюшам-Вольскім, а таксама прадстаўнікамі найбуйнейшых фракцыяў. Палітык таксама прыняў удзел у прэс-канферэнцыі сумесна з прадстаўнікамі Еўрапарламента і грамадскасці.

На сустрэчах з парламентарыямі і журналістамі А.Казулін выказаў пазіцыю дэмакратычных сілаў па нармалізацыі адносінаў Беларусі з Захадам. Палітык прывітаў вызваленне палітвязняў, зазначыўшы, што гэты важны крок "не здымае пытання асуджаных па палітычных матывах". Ужо сёння, заявіў ён, можна сказаць, што "парламенцкія выбары" у Беларусі не будуць празрыстымі і свабоднымі, а магчымае прызнанне "парламента" "дасць уладам прызнаны міжнароднай супольнасцю падкантрольны механізм прыняцця рашэнняў, якія небяспечныя для дэмакратыі і незалежнасці краіны".

Казулін ад імя АДС таксама заклікаў ЕЗ да максімальнай адкрытасці да беларусаў. Дзеля гэтага, заявіў палітык, неабходна знізіць памер консульскага збору і спрасціць візавыя працэдуры, а таксама пашырыць тэхнічныя кантакты з выканаўчай уладай па пытаннях трансмежавага ўзаемадзеяння, энергетычнай бяспекі і экалогіі.

Нагадваючы аб неабходнасці агульнай стратэгіі ЕЗ і ЗША па Беларусі, распрацоўцы так званай "дарожнай карты" для пакрокавага збліжэння, Казулін падкрэсліў, што палітычныя перамовы з прадстаўнікамі беларускіх уладаў без удзелу і ўліку меркавання дэмсілаў "непрымальныя".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках