25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зняўся яшчэ адзін дэмакратычны кандыдат

4

Намеснік старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Станіслаў Суднік зняў сваю кандыдатуру з «парламенцкіх выбараў». На думку палітыка, гэтыя «выбары» не будуць свабоднымі і справядлівымі

Станіслаў Суднік балатаваўся па Лідскай гарадской акрузе №54. Пасля яго зняцця «выбары» будуць безальтэрнатыўнымі: застаўся адзін кандыдат ад улады – супрацоўніца Лідскага аблвыканкама.

«Я выканаў рашэнне Сойму Партыі БНФ ад 30 жніўня і зняў сваю кандыдатуру ў парадку партыйнай дысцыпліны», -- заявіў Станіславаў Суднік у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’ 97.

Па словах палітыка, «гэтыя «выбары» будуць роўна такімі ж несправядлівымі, як і ранейшыя».

«Прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў практычна няма ва ўчастковых выбарчых камісіях, таму відавочна, што яны не будуць адкрытымі. «Выбары» не адпавядаюць міжнародным стандартам і не павінны прызнавацца свабоднымі і дэмакратычнымі», -- перакананы актывіст Партыі БНФ.

Нагадаем, што 30 жніўня з-за масавых парушэнняў уладамі выбарчага заканадаўства і немагчымасці правядзення ў краіне свабодных выбараў Сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне зняць партыйных кандыдатаў у дэпутаты з «парламенцкіх выбараў» да 23 верасня. Астатнія апазіцыйныя партыі маюць намер вызначыцца 21 верасня з нагоды свайго ўдзелу або неўдзелу ў выбарчым фарсе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках