25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінаіда Ганчар: «З акцыі ў памяць аб выкрадзеным мужы амапаўцы гналі мяне грубымі штурхалямі»

5

«Я не ў першы раз выходжу на такія акцыі з партрэтам выкрадзенага мужа, але ніколі да гэтага дня мяне не гналі грубымі штурхалямі: бо сілавікі таксама ведаюць Віктара хаця бы па партрэтам, ведаюць, хто я», - пракаментавала разгон акцыі салідарнасці ў гадавіну знікнення віцэ-спікера Вярхоўнага Савета 13 склікання Віктара Ганчара ягоная супруга Зінаіда Ганчар.

«У гэты раз маладыя амапаўцы не проста вырывалі ў людзей партрэты і сцягі Еўразвяза. Яны кідалі вельмі крыўдныя рэплікі. «Усынавіце нас, калі вам няма аб кім клапаціцца!» - крычаў мне адзін з іх», -- паведаміла Зінаіда Ганчар у інтэрв'ю радыёстанцыі «Бі-Бі-Сі».

16 верасня, у гадавіну знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, у галандскім горадзе-пабраціме Менска Эйндховене прайшла акцыя ў памяць аб гвалтоўна зніклых беларусах. Акцыя была праведзеная ініцыятывай «Мы памятаем» у супрацоўніцтве з шэрагам галандскіх няўрадавых арганізацый (НУА). Пры ўдзеле мэрыі Эйндховена ў цэнтры горада былі пасаджаныя 4 дуба ў памяць аб гвалтоўна зніклых у Беларусі людзях.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках