25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гарадзенскай вобласці з 13 акругаў ужо 6 -- безальтэрнатыўныя

Пасля таго, як намеснік старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Станіслаў Суднік заявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры (балатаваўся па Лідскай выбарчай акрузе №54), колькасць безальтэрнатыўных акругаў павялічылася.

З моманта рэгістрацыі кандыдатаў на Гарадзеншчыне безальтэрнатыўных акругаў было пяць, зараз стала - шэсць. Такім чынам, ужо зараз можна віншаваць з безальтэрнатыўнай "перамогай" кандыдатаў Гарадзеншчыны:

старшыню Зельвенскага райвыканкама Леаніда Эльяшэвіча (Ваўкавыская выбарчая акруга №48)

начальніка ўпраўлення эканомікі Лідскага райвыканкама Тамару Клебан (Лідская выбарчая акруга №54)

першага намесніка старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Васіля Сцяпуру (Мастоўская выбарчая акруга №56)

дырэктара РСУП "Племзавод Карэлічы" Філіпа Богуша (Наваградская выбарчая акруга №57)

дэпутата «палаты прадстаўнікоў» Тацяну Голубеву (Смаргонская выбарчая акруга №59)

намесніка старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Марыю Бірукову (Шчучынская выбарчая акруга №60)

Гарадзеншчына з’яўляецца своеасаблівым"рэкардсменам" па акругах, дзе «выбары» пройдуць без выбара. Па ўсёй краіне безальтэрнатыўных акругаў на сёння шні дзень - 14, што складае 15 % ад іх агульнай колькасці, паведамляе кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках