25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Створаны інфармацыйны цэнтр па назіранні за «выбарамі»

1

Кіраўнік праваабарончай арганізацыі "Беларускі Хельсінкскі камітэт" (БХК) Алег Гулак паведаміў БелаПАН, што беларускія праваабаронцы стварылі інфармацыйны цэнтр па назіранні за выбарамі ў «палату прадстаўнікоў».

Па ягоных словах, ужо цяпер працуе прэс-цэнтр, тэлефоны якога размешчаныя на інтэрнэт-сайце БХК. "Мы рэгулярна адсочваем факты парушэнняў Выбарчага кодэкса, праблемы, з якімі сутыкаюцца кандыдаты ў «дэпутаты», робім прамежкавыя аналізы становішча, у якім праводзяцца выбары. Бліжэйшая прамежкавая справаздача будзе прадстаўленая па выніках агітацыйнай кампаніі на наступным тыдні, справаздача аб выбарах плануецца на 29 верасня", — сказаў А.Гулак.

Інфармацыйны цэнтр будзе працаваць у дзень «выбараў» у звычайным рэжыме. "Усе нашыя супрацоўнікі будуць знаходзіцца на месцах. Да нас будзе паступаць інфармацыя з рэгіёнаў, і журналісты, якія захочуць пазнаць аб нашых дадзеных па назіранні за выбарамі, змогуць патэлефанаваць у офіс БХК альбо атрымаць інфармацыю на сайце", — паведаміў А.Гулак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках