25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка бярэ новых закладнікаў

14
Лукашэнка бярэ новых закладнікаў

18 верасьня Кастрычніцкі суд Горадні мусіў пачаць разгляд справы па прызнаньні экстрэмісцкай друкаванай прадукцыі, што ў розныя гады была канфіскаваная гарадзенскімі памежнікамі.

Аднак суд быў перанесены і пройдзе ў кастрычніку ўжо пасьля “парлямэнцкіх выбараў”. Пасланне Лукашэнка Западу яснае - калі вы вы не прызнаеце "выбары" і мой рэжым дэмакратычнымі, я пасажу яшчэ 9 чалавек.

Па справе праходзіць ажно дзевяць чалавек — журналіст Анджэй Пісальнік, сябар АГП Ўладзімер Ларын, сёньняшнія і былыя студэнты праграмы Каліноўскага Яўген Скрабутан, Аляксей Трубкін, Дзьмітры Мальчык, Барыс Гарэцкі, праваабаронца Валеры Шчукін, Юры Марціновіч і Дзьмітры Ёдка.

Справу распачаў абласны КДБ. На іхнюю думку, канфіскаваная матэрыялы могуць мець «экстрэмісцкі характар». У чым менавіта ён можа заключаецца не адзначаецца. Цяпер жа КДБ просіць, каб суд дапамог разабрацца, што да чаго, паведамляе “Наша Ніва”.

«Напярэдадні мясцовых «выбараў» у сьнежні 2006 году на мяжы ў мяне канфіскавалі дзьве флэшкі з рознымі фоткамі, відэазапісамі, там жа былі нейкія паперы «Маладога фронту». Я пісаў кучу ўсялякіх скаргаў, каб вярнулі назад. Кажуць, правяраем. Яшчэ да гэтага, пасьля першага Кангрэсу дэмсіл, дзе абіралі Мілінкевіча, ехаў у Польшчу з дакумэнтамі Кангрэсу. Таксама на праверку забралі. Напісалі, што яны стымулююць пратэстныя настроі і распальваюць сацыяльную варожасьць, а таксама прыносяць шкоду палітычным інтарэсам дзяржавы. Аднойчы яшчэ кнігу Севярынца «Лісты зь лесу» канфіскавалі, якую чытаў у машыне на мяжы. Пра Севярынца сказалі, што яго кніга накіраваная на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам», — кажа Яўген Скрабутан.

Журналіст Анджэй Пісальнік быў адным зь нямногіх фігурантаў справы, які зьявіўся па позьве ў суд. Пісальнік, які апошнім часам жыў у Маскве, цяпер знаходзіцца ў Горадні, дзе спрабуе рэабілітавацца пасьля інсульту.

У 2006 годзе гарадзенскія мытнікі сканфіскавалі ў Пісальніка наклад газэты «Glos znad Niemna na uchodzstwie». Праз два з паловай гады праверкі высьветлілася, што і гэтае выданьне можа мець «экстрэмісцкія заклікі».

«Я скарыстаў пасяджэньне, каб больш падрабязна азнаёміцца з матэрыяламі справы. Думаў, што там можа быць нешта такое чаго я яшчэ ня бачыў — праверка лінгвістаў, ці хаця б пераклад матэрыялаў газэты на расейскую ці беларускую мовы. Нічога такога я не пабачыў. Ёсьць толькі запыт намесьніка старшыні абласнога Гарадзенскага КДБ Маневіча, што ён азнаёміўся з выданьнем і яно можа мець «экстрэмісцкі зьмест». Я ня ведаю, ці ўмее вышэйзгаданы спадар увогуле чытаць па-польску, калі шчыра», — кажа А.Пісальнік.

Актывіст непрызнанага ўладамі саюзу палякаў кажа, што ня можа прагназаваць, чым скончыцца гэтая справа.

«Калі не разумееш у чым лёгіка, то рабіць нейкія прагнозы бессэнсоўна. Ня выключана, што гэтую справу могуць перакваліфікаваць у крымінальную, дзе прадугледжваецца зьняволеньне да пяць гадоў.

Не выключаю, што «Glos znad Niemna na uchodzstwie» таксама могуць прызнаць экстрэмісцкім выданьнем і забараніць распаўсюд на тэрыторыі краіны. Цяжка нават уявіць, як будзе адбывацца разгляд справы, бо той жа «Glos…» і «Звычайны прэзыдэнт» Калінкіна і Шарамета — гэта вельмі розныя рэчы», — кажа А.Пісальнік.

«Прэцэдэнт даволі трывожны, — кажа віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі.

— Калі гэтыя папраўкі аб экстрэмізьме прымаліся палатай прадстаўнікоў, то мы прагназавалі, што яны могуць выкарыстаныя супраць іншадумцаў. Як бачым, зьявіліся першыя ластаўкі».

Чаму суд перанесены? «Думаю, што судзьдзя сам не разабраўся, што ад яго хочуць. Асабіста я буду хадайнічаць аб спыненьні справы», — кажа А.Пісальнік. Фігурантам паведамілі, што позвы на наступнае пасяджэньне суду будуць выпісаныя ў пачатку кастрычніка. Акурат пасьля “парлямэнцкіх выбараў”.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках