25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З кандыдатам змагаюцца «бруднымі» метадамі

5

Незалежны кандыдат у дэпутаты Алена Мядведзева, якая балатуецца па Бабруйскай-Ленінскай акрузе № 78, стала чарговай ахвярай дзяржаўных «журналістаў».

Пад выглядам высакароднай мэты - "распавесці праўду аб кандыдаце", аўтар артыкула пад назвай "Не той прыклад для пераймання" Сямён Пятроўскі распавёў выбаршчыкам аб яе сямейных праблемах. У апублікаваным у газеце гарвыканкама "Бабруйскае жыццё" матэрыяле апісваецца асабістае жыццё не толькі Алены Мядведзевай, але і яе дачкі, і ўнучкі - з указаннем усіх імёнаў і прозвішчаў. Сямён Пятроўскі "прайшоўся" па сям'і кандыдата як дасведчаны пляткар. А напрыканцы нагадаў чытачам аб "палітычнай актыўнасці" кандыдата: яе "удзеле ў несанкцыянаваных акцыях" і штрафах.

- Я не дзіўлюся гэтаму матэрыялу, - кажа Алена Мядведзева. - І даўно чакала, калі нешта падобнае ў "Бабруйскім жыцці" з'явіцца.

Пакуль кандыдат у дэпутаты не вырашыла, ці складаць скаргу па факце выхаду ў друк гэтага артыкула. Але бабруйскія праваабаронцы лічаць, што ў матэрыяле змяшчаюцца моманты, па якіх ёй варта звярнуцца ў суд, паведамляюць "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках