25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка патрабуе ад Захаду прызнаць выбарчы фарс «дэмакратычнымі выбарамі»

32

Аляксандр Лукашэнка прыстрашыў Захад адмовай ад дыялогу ў выпадку, калі не будуць прызнаныя «парламенцкія выбары».

"Калі, ужо, і ў гэты раз выбары будуць "недэмакратычнымі", мы з імі спынім усялякія размовы", - заявіў А.Лукашэнка ў суботу, адказваючы на пытанне агенцтва "Интерфакс-Запад".

Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што «выбарчая кампанія» праходзіць у поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй і законамі краіны. Больш за тое, адзначыў А.Лукашэнка, "мы запар парушаем законы і вядзем выбары па паняццях Захаду і АБСЕ".

"Паглядзім, як яны адрэагуюць", - сказаў ён. "Гэта беспрэцэдэнтныя «выбары» па правілах Захаду", - падкрэсліў ён.

Кажучы аб магчымасці праходжання ў «парламент» прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, А.Лукашэнка сказаў, што "за руку апазіцыянераў у «парламент» не павяду".

"Як за яго (за апазіцыянера) людзі прагаласуюць, калі ён увесь час коціць бочкі на гэтую ўладу?" - адзначыў Лукашэнка. Пры гэтым, сказаў ён, "апазіцыя ў нас на ўзроўні арыфметычнай хібнасці".

Беларускі кіраўнік заявіў, што "нам крыкуны ў «парламенце» не патрэбныя, а патрэбныя канструктыўныя людзі".

Кажучы аб беларускай апазіцыі, Лукашэнка сказаў, што "усе яны - беспрацоўныя". "Як ён (апазіцыянер) можа перамагчы, як за беспрацоўнага могуць галасаваць людзі?" - заўважыў ён.

Каментуючы ход «выбарчай кампаніі», Лукашэнка заявіў, што "гэтыя «выбары» ужо так арганізаваныя, як ніколі". "Слава Госпаду, што «выбары» ідуць спакойна. Гэта кажа аб тым, што нашае грамадства здаровае, і гэтай уладзе людзі давяраюць", - заявіў ён.

Адзначым, што нават Палітрада АДС пастанавіла, што цяперашнія «парламенцкія выбары» у Беларусі не з'яўляюцца свабоднымі і дэмакратычнымі і заклікала міжнародную супольнасць не прызнаваць іх вынікі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках