25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смаргонь і Астравец будуць байкатаваць «выбары»

2

Пасля таго, як па Смаргонскай выбарчай акрузе № 59 не былі зарэгістраваныя апазіцыйныя кандыдаты, мясцовыя актывісты распачалі кампанію па байкоце выбараў.

Як нагадваюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», акруговая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў сябру АГП Мікалаю Уласевічу і актывістцы БСДП (Г) Ірыне Вештард. Акруга засталася безальтэрнатыўнай - адзіным кандыдатам і, без сумневу, будучай «народнай абранніцай» тут засталася дзейсная дэпутатка «палаты прадстаўнікоў», праўладная камуністка Таццяна Голубева.

У Смаргоні і Астраўцы распаўсюджваюцца ўлёткі пад назвай «Голас», якія інфармуюць аб несправядлівасці выбарчай кампаніі, аб ціску на дэмакратычных кандыдатаў. Ва ўлётцы выбаршчыкаў заклікаюць не ісці на «выбары» не толькі падчас датэрміновага галасавання, але і 28 верасня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках