25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За падняты нацыянальны сцяг у Гомелі затрыманы актывіст кампаніі «Байкот»

6

24 верасня прыкладна ў гадзіну ночы на Гомельскім чыгуначным вакзале быў затрыманы актывіст «Маладога Фронту» Андрэй Цянюта.

Аб гэтым паведаміў каардынатар па стварэнні грамадскага аб'яднання «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Кастусь Жукоўскі.

Ноч А.Цянюта правёў у АУС Чыгуначнага раёна, сёння павінен адбыцца суд над ім.

13 верасня ў Гомелі на пляцоўцы каля Лядовага палаца падчас канцэрту зорак беларускай эстрады А.Цянюта быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі пасля таго, як падняў бел-чырвона-белы сцяг. Яго даставілі ў АУС Цэнтральнага раёна, дзе ён правёў ноч, у дачыненні да маладога чалавека былі складзеныя пратаколы нібы за нецэнзурную лаянку, супраціў работнікам міліцыі і з'яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане. Тады ў інтэрв'ю БелаПАН А.Цянюта выказваў здагадку, што судзіць яго будуць пасля таго, як ён паспрабуе куды-небудзь з'ехаць з горада.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках