25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Твой голас будзе пачуты толькі на Плошчы

1

Акруговыя камісіі не дазволяць зарэгістраваным незалежным назіральнікам ад Беларускага Хельсінскага Камітэта прысутнічаць пры канчатковым падліку галасоў выбаршчыкаў 28 верасня.

Назіральнікі ад Беларускага Хельсінскага Камітэта, якія афіцыйна зарэгістраваныя на выбарчых акругах Гародні, не будуць мець магчымасьці прыняць актыўны ўдзел у ажыццяўленні сваёй місіі – кантролі за падлікам галасоў паводле пратаколаў участковых камісій.

Ніводзін з іх не атрымаў дазвол на тое, каб 28 верасня мець магчымасьць пракантраляваць працэдуру, што на думку прадстаўніка БХК па Гарадзенскай вобласці Рамана Юргеля сведчыць пра закрытасьць “выбарчага працэса” і магчымыя фальсіфікацыі.

Папярэдні дазвол адсочваць падлік галасоў атрымаў толькі назіральнік, які зарэгістраваны на Гарадзенскай-сельскай выбарчай акрузе. Астатнія атрымалі прапанову наведаць акруговыя каміі 29 верасня і азнаёміцца з канчатковымі вынікамі галасавання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках