26 лiстапада 2024, aўторак, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткі турфірмам палягчаць не будуць

Спрашчэнне сістэмы падаткаабкладання для турыстычных арганізацыяў у Беларусі пакуль не плануецца, распавёў сайту www.newsby.org дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Віктар Янкавенка.

Ён абверг чуткі аб увядзенні з 1 студзеня бягучага года адзінага фіксаванага падатку для турыстычных арганізацыяў. "Такое пытанне сапраўды разглядалася і не выключана, што сітуацыя можа змяніцца з унясеннем дапаўненняў і зменаў у закон "Аб турызме", - адзначыў дырэктар дэпартамента.

Ён дадаў, што створаная працоўная група па пытаннях удасканалення заканадаўства ў сферы турызму, але пытанне аб спрашчэнні сістэмы падаткаабкладання сёння не абмяркоўваецца.

Нагадаем, што на адзіны турыстычны падатак прапаноўвалася замяніць шматлікія падаткі, якія выплачваюцца турыстычнымі кампаніямі: падатак на прыбытак (для арганізацыяў), падаходны падатак з фізічных асобаў (для індывідуальных прадпрымальнікаў), падатак на дабаўленую вартасць (акрамя ПДВ пры ўвозе тавараў на тэрыторыю Беларусі), падаткі і зборы, які вылічваюцца з выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тураператарскіх і турагенцкіх паслугаў, і мясцовыя падаткі і зборы. Абкладацца падаткам арганізацыі павінны былі згодна з колькасцю выдадзеных ваўчараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках