26 лiстапада 2024, aўторак, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд Беларусі разглядае справу амерыканскага юрыста Зэльцэра

Касацыйная скарга на прысуд Менскага гарадскога суду грамадзяніну ЗША Эмануілу Зэльцэру будзе сёння разгледжаная ў закрытым рэжыме ў Вярхоўным судзе.

Нагадаем, Эмануіл Зэльцэр і ягоны сакратар грамадзянка Расеі Ўладлена Функ былі затрыманыя ў Нацыянальным аэрапарту "Мінск" 12 сакавіка. Працэс па іх крымінальных справах праходзіў з 30 ліпеня па 11 жніўня ў закрытым рэжыме. За выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж Э.Зэльцэр быў прысуджаны да трох год пазбаўлення волі, У.Функ — да аднаго.

Амерыканскаму грамадзяніну таксама інкрымінавалася кантрабанда наркатычных сродкаў, але суд апраўдаў яго, не прызнаўшы наркотыкамі таблеткі, якія Э.Зэльцэр прымае апошнія 15 гадоў.

Улады ЗША дамагаюцца вызвалення асуджанага па гуманных меркаваннях, паколькі ягонае здароўе прыкметна пагоршылася ў зняволенні без прапісаных ягоным урачом лекаў. Так, на чацвёрты паверх у памяшканне суду, дзе праходзіў працэс, Э.Зэльцэра канвой заносіў на руках, паколькі ён быў не ў стане самастойна ісці па лесвіцы.

У жніўні амбасада ЗША перадала беларускім уладам усе неабходныя лекі, аднак яны не былі перададзеныя Э.Зэльцэру.

26 верасня Вярхоўны суд разгледзіць касацыйную скаргу па справе Зэльцэра і Функ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках