25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбаршчыкі «знікаюць» цэлымі вуліцамі

Назіральнікі ў рэгіёнах дагэтуль знаходзяць парушэнні ў рашэннях выканкамаў аб фарміраванні выбарчых участкаў.

Напрыклад, выявілася, што ў Воршы жыхары вуліцы Целіб'ева, завулкаў Цэліка, Шакміна і Рынкавага, Метэаралагічнага праезду пазбаўленыя выбарчага права, бо гэтыя тэрыторыі не ўключаныя ў склад ні воднага з выбарчых участкаў.

Шэраг назіральнікаў бачаць ў гэтым выпадку спробу маніпуляцыі з выбарчымі спісамі. Іншыя лічаць, што мае месца звычайнае галавацяпства чыноўнікаў. Як бы там ні было, факт парушэння закона – у наяўнасці, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках