25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпартэры бяз межаў»: Не адбылося паляпшэння ў асвятленні «выбарчай кампаніі»

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» незадаволеная тым, як беларускія медыя асвятляюць «выбарчую кампанію». Да такой высновы арганізацыя прыйшла, азнаёміўшыся з вынікамі маніторынгаў БАЖ і АБСЕ.

Адпаведная заява 26 верасня з’явілася на старонцы «Рэпартэраў» www.rsf.org, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Грунтуючыся на выснове маніторцаў БАЖ пра адсутнасць палітычных дэбатаў у СМІ, «Рэпартэры», у прыватнасці, заявілі: «Мы шкадуем, што не адбылося паляпшэння ў асвятленні «выбарчай кампаніі», тым больш што гэта быў шанец для Беларусі нармалізаваць стасункі з міжнароднай супольнасцю».

Рэпартэры цытуюць таксама вытрымку з справаздачы АБСЕ, прэзентаванай 19 верасня, у якой змяшчаецца крытыка дзяржаўных СМІ: «Медыя — як лакальнага, так і нацыянальнага ўзроўню – засяроджваліся на працэдурных аспектах выбарчага працэсу. Большасць СМІ, пераважна фінансаваных з бюджэту, надавалі больш увагі А.Лукашэнку і іншым прадстаўнікам дзяржаўнай улады…, чым ролі парлямэнта альбо кандыдатам».

Арганізацыя таксама згадвае праблемы, з якімі пачалі сутыкацца журналісты напярэдадні галасавання. У прыватнасці, у поле іх зроку трапіў інцыдэнт з карэспандэнтам «Народнай волі» Юрасём Дзядзінкіным, якому чальцы выбарчай камісіі не дазволілі фатаграфаваць на ўчастку ход датэрміновага галасавання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках