25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Еўрапарламента Эльмар Брок: «Абяцанням Лукашэнкі нельга верыць»

6

Дэпутат Еўрапейскага парламента Эльмар Брок упэўнены, што ніякія тактычныя меркаванні не павінныя прымусіць Еўразвяз змяніць свае дэмакратычныя стандарты.

Эльмар Брок лічыць, што абяцанням Лукашэнкі зрабіць выбары свабоднымі і дэмакратычнымі «нельга верыць, хаця б таму, што апазіцыя стала працягвае сутыкацца з прынцыповымі праблемамі: існуе кантроль, непажаданых саджаюць у турмы, усё гэтак жа стаіць пытанне аб свабодзе СМІ, незалежнай прэсе жывецца несалодка, незалежныя журналісты — электронныя СМІ у тым ліку — знаходзяцца пад пастаянным кантролем. Мы не можам казаць аб свабодных і сумленных выбарах таксама таму, што ў краіне няма нармальнага доступу да інфармацыі, а ў прадстаўнікоў апазіцыі няма шанцаў давесці свае праграмы да ведама грамадзян».

«Адной з нашых галоўных умоваў было і застаецца захаванне правоў чалавека. Мы лічым, што неабходныя карэнныя змены ў сістэме, а не адзінкавыя акты памілавання, падпісаныя прэзідэнтам», — сказаў еўрадэпутат у інтэрв'ю «Нямецкай хвалі».

Па меркаванні Эльмара Брока, Еўропа прызнае вынікі гэтых выбараў «толькі, калі яны пройдуць па агульнапрызнаных міжнародных стандартах справядлівых выбараў. Я хачу яшчэ раз падкрэсліць: ніякія тактычныя меркаванні не павінныя прымусіць Еўразвяз змяніць дэмакратычныя стандарты».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках