25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Калякін: «У ноч з пятніцы на суботу была праведзеная замена бюлетэняў»

"У выніковых пратаколах галасавання не будзе адлюстраванае волевыяўленне беларускіх грамадзян", -- заявіў лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін падчас галасавання на Коласаўскім выбарчым участку № 106, дзе ён балатуецца.

Па заяве С.Калякіна, у пратаколах будуць "загадзя прызначаныя лічбы". "Аб гэтым кажа высокі адсотак тых, хто прагаласавалі датэрмінова як у цэлым па рэспубліцы, так і па маёй акрузе", — сказаў палітык. Па стане на суботу па ягонай акрузе датэрмінова прагаласавала 30% грамадзян.

"Наколькі нам вядома, у ноч з пятніцы на суботу была праведзеная замена бюлетэняў, таму датэрміновае галасаванне — гэта фора для прадстаўнікоў улады", — лічыць лідэр апазіцыйных камуністаў.

Па ягоным меркаванні, важным момантам выбараў будзе ўдзел міжнародных і нацыянальных назіральнікаў: "Важна, каб яны кантралявалі падлік бюлетэняў, як гэтага патрабуе заканадаўства: па датэрміновым галасаванні, па галасаванні на даму і ў асноўны дзень на ўчастку. Я перакананы, што вынікі будуць адрознівацца".

С.Калякін адзначыў, што шанцы кандыдатаў ад АДС вельмі высокія: "Упэўнены, што за 25 сябраў ад адзінага спіса людзі прагаласуюць. Іншая справа, ці пусцяць іх у «палату прадстаўнікоў». Калі не, гэта будзе сведчыць аб слабасці ўлады".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках