25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы збітыя Франак Вячорка і актывісты «Моладзі БНФ»

8

28 верасня, адразу пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, былі збітыя чацвёра актыўных удзельнікаў акцыі, сярод якіх – адзін з лідэраў моладзі БНФ Франак Вячорка.

Аб гэтым паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 сам Франак Вячорка.

«Сцяпан Свідзерскі, Антон Каліноўскі, Кацярына Бычак і я вярталіся з акцыі. На перакрыжаванні вуліц Багдановіча і Някрасава, прыкладна ў 22.30, на нас напалі пяць каротка стрыжаных маладых людзей моцнага целаскладу і пачалі біць. Мяне ўдарылі нагой па спіне і кулаком па галаве, Антона павалілі на зямлю», - распавядае моладзевы лідэр.

Невядомыя вырвалі ў удзельнікаў акцыі тронкі ад расцяжак і пачалі імі збіваць актывістаў апазіцыі.

«Нам атрымалася ўцячы. Але ў нас забралі нашы сумкі з расцяжкамі», - дадаў Франак Вячорка.

Нагадаем, некалькімі гадзінамі раней у Віцебску невядомыя збілі фотажурналіста, былога рэдактара незалежнай грамадска-палітычнай газеты «Віцебскі кур'ер» Уладзіміра Базана.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках