25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька: «Лукашэнка «кінуў» эўрапейцаў»

9

Лідэры апазыцыйных палітычный партый сёньня выступілі з ацэнкамі ўчарашніх “выбараў” у “палату прадстаўнікоў”.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька назваў мінулую кампанію “чарговым сцэнаром “элегантнай перамогі”, якая не прадугледжвае падліку галасоў.

“Яны нават не імітавалі падлік галасоў. Чаму так здарылася? Бо Лукашэнка думае пра прэзыдэнцкія выбары, пра 2011 год. Калі зараз пайсьці насустрач эўрапейцам, то гэта можа быць расцэнена як слабасьць”, -- сказаў Лябедзька.

На думку спадара Лябедзькі, АДС выйшлі з кампаніі ня ў самым дрэнным стане:

“Зараз сытуацыя для нас зноў чорна-белая. Мы не павінны гадаць, чаму некаторыя нашы калегі прайшлі ў “парлямэнт”, калі б яны прайшлі, мы не павінны гадаць, што думае ўлада, зараз зноў сытуацыя чорна-белая”.

У самай дрэннай сытуацыя апынулася Эўропа, -- перакананы А. Лябедзька:

“Не ведаю, якія словы падабраць, бо іх кінулі. Гэта ёсьць паразай эўрапейскай дыпляматыі, тых эўрапейскіх палітыкаў, якія прагназавалі, які бізнэс мог бы прыйсьці сюды. Можа Лукашэнка за апошнія дні атрымаў ад Масквы прапановы, ад якіх ён не можа адмовіцца, таму ён кінуў эўрапейцаў”.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках