25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: «На маім участку прагаласавалі ўсяго 40% выбаршчыкаў»

14

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 29 верасня на прэс-канферэнцыі па выніках «парламенцкіх выбараў» у Беларусі зрабіў заяву аб тым, што ў большасці выбарчых акругаў падліку галасоў наогул не было.

У прыватнасці, па ягоных словах, на ўчастку № 453 105-ай Старавіленскай выбарчай акругі Менска падлік галасоў доўжыўся 10 хвілін. "Нават не рабілі выгляд, што ідзе падлік галасоў. Усе бюлетэні адразу звязалі, спакавалі і адправілі. Гэта для мяне з'яўляецца доказам, як праходзілі выбары. Я заяўляю гэта са ўсёй адказнасцю, паколькі мая жонка была назіральнікам на гэтым участку", — заявіў А.Лябедзька, які балатаваўся па дадзенай акрузе.

"У ўрнах датэрміновага галасавання вынікі адрозніваюцца ў разы, — сцвярджае палітык. — Калі за мяне там 8—10 галасоў, то за майго апанента, суддзю Мікалая Самасейка — 300—400. І ёсць вялікая розніца паміж дадзенымі назіральнікаў аб колькасці тых, хто прагаласаваў, і афіцыйнымі дадзенымі акруговай камісіі. Назіральнікі па тым жа 453-ім ўчастку зафіксавалі, што прагаласаваў 671 чалавек. Пры гэтым два назіральніка знаходзіліся на ўчастку пастаянна. На датэрміновым галасаванні было 140 чалавек. 671 плюс 140 — гэта 811. Аднак, па дадзеных выбарчай камісіі, на акрузе прагаласавала 1.216 чалавек. Адкуль з'явіліся яшчэ 405?", — задаўся пытаннем А.Лябедзька.

Акрамя таго, па ягоных словах, назіральнікі зафіксавалі той факт, што 200 чалавек не былі ўключаныя ў спісы выбаршчыкаў. "Гэта азначае, што да афіцыйнага спісу ў 1.920 чалавек трэба дадаць яшчэ 200 чалавек, якіх запісвалі ў дадатковы спіс. Такім чынам, на асобна ўзятым участку выбары не адбыліся — каля 40% прынялі ўдзел у галасаванні. І такая жа сітуацыя на ўсіх астатніх участках у акрузе", — не сумняецца лідэр партыі.

А.Лябедзька лічыць: калі Захад прызнае гэтыя «парламенцкія выбары» — значыць, будуць прызнаныя і прэзідэнцкія выбары, якія адбудуцца у 2011 годзе "па аналагічным сцэнары". "Мы не можам сказаць, што мы выйгралі, але і не можам сказаць, што Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы прайгралі. Калі бы нейкія кандыдаты ў дэпутаты ад спісу АДС прайшлі ў парламент, мы бы задаваліся пытаннямі: ці былі яны агентамі КДБ, ці прайшлі па "спісу Лукашэнкі"? Калі няма падліку галасоў, калі ясна, што ніхто ў парламент не прайшоў — гэта будзе спрыяць кансалідацыі дэмакратычных сіл", — лічыць палітык.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках