25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барадзін: «Уся Еўропа з яе сасіскамі і кетчупам захоча ўвайсці ў «саюзную дзяржаву» Расеі і Беларусі»

23

Дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Павел Барадзін заявіў, што «парламенцкія выбары», якія прайшлі ў Беларусі, адпавядаюць не толькі Канстытуцыі краіны, але і ўсім міжнародным правілам.

Ён здзівіўся заклікам прытрымлівацца такіх еўрапейскіх стандартаў у правядзенні выбараў, якіх, па ягоных словах, сама Еўропа і Амерыка не вытрымліваюць. У прыватнасці, адзначыў Барадзін, Беларусь дапусціла на «выбары», якія прайшлі 28 верасня, усіх назіральнікаў, якія толькі пажадалі. "Калі я спытаў у прадстаўнікоў апазіцыі, чаму жа атрымліваюцца такія разыходжанні, яны адказалі, што вось такая ў Еўропе і Амерыцы дэмакратыя. Ну добра, у іх такая дэмакратыя. А у нас таксама дэмакратыя. Свая", - заявіў Барадзін.

Акрамя таго, Барадзін лічыць, што «дэпутаты», якія зноўку прайшлі ў «палату», падвысяць прывабнасць «саюзнай дзяржавы», так што, магчыма, "уся Еўропа з яе сасіскамі і кетчупам" захоча ўвайсці ў «саюзную дзяржаву».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках