25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі ў падтрымку байкота «выбараў» праводзіць беларуская дыяспара Чэхіі (Фота)

У цэнтры Прагі на Старамесцкай плошчы беларуская дыяспара правяла акцыю ў падтрымку байкота «парламенцкіх выбараў» у Беларусі.

У акцыі, прынялі ўдзел больш за 60 чалавек. Апрача беларусаў у мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі чэшскай арганізацыі «Маладых Кансерватараў», грузінскае грамады, а таксама ўкраінцы. Прадстаўнікі грамадзянскае ініцыятывы «Свабодная Беларусь», суполкі «Пагоня» і моладзевага руху «Маладое Адраджэнне» таксама падтрымалі грузінаў, якія пратэставалі супраць расейскай агрэсіі ў дачыненні да іх краіны.

Беларускія актывісты раздалі мінакам каля тысячы улётак з заявамі, у якіх тлумачацца прычыны байкоту незаконных “парламенцкіх выбараў” у Беларусі ды асуджаецца расейская палітыка ў справе Грузіі.

Беларусы апранулі майкі з перакрэсленым чырвоным колерам фотаздымкам, на якім А. Лукашэнка паціскае руку прэзідэнту Расеі Дзмітрыю Мядзведзеву. Над перакрэсленым фотаздымкам змешчаны надпіс «Байкот 2008». Прадстаўнікі грузінскае грамады трымалі транспарант: «Сёння ў Грузіі. Заўтра зноў у Празе?».

Акцыя выклікала вялікую цікавасць сярод шматлікіх наведвальнікаў Прагі з розных частак свету, якія падыходзілі да ўдзельнікаў мерапрыемства, каб даведацца пра аб'ектыўную сітуацыю ў Беларусі.

На маніфестацыі прысутнічалі рэпарцёры чэшскай грамадскай тэлевізіі ды нацыянальнага інфармацыйнага агенцтва ČTK.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках