25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байкот як права і магчымасьць выбару

8

Палітрада павінна сабрацца 21 верасьня і на гэтым пасяджэньні разглядзець пытаньне аб далейшым удзеле ў "парлямэнцкай кампаніі". За 7 дзён да самых "выбараў".

І ён не заключаецца ў тым за якога кандыдата ён хоча прагаласаваць, а ў тым, якую сілу ён будзе падтрымліваць, у якіх людзей ён будзе верыць і за кім ён пойдзе ў далейшым, піша Наста Палажанка на сайце “Маладога Фронта”.

І што мы дэманструем свайму народу? Мы дэманструем ім “мужнасьць і рашучасьць у прыняцьці рашэньня” сп. Калякіна ды сп. Лябедзькі. Дэманструем сваім выбаршчыкам сапраўдны твар дэмакратычнай сілы, якая шукае кампрамісаў з бязбожнаю ўладаю ды гатова сьлепа граць у гульню, правіла якой ведае і стварае апошні дыктатар Эўрапейскага сусьвета!

Мы дэманструем людзям здраду, калі так званнае АДС больш турбуецца не пра лёс сваёй краіны і не пра лёс свайго народу, які ў чарговы раз хочуць надурыць і схлусіць за вочы, яны турбуюцца пра дыпляматычную ветлівасьць і пра тое, што “байкот “выбараў” можа пераўтварыць АДС у дысідэнцкі рух або прывесьці да яго распаду” – менавіта так лічыць А. Лябедзька.

А тыя, хто па яго словах “выпалі з працэсу прыняцьця рашэньняў” прынялі рашэньне ўжо даўно і яно заключаецца ў тым, што мы ўзялі на сябе адказнасьць бараніць грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, даць ім магчымасьць выказаць сваё меркаваньне, зьдзейсьніць свой выбар і быць пачутымі, сустрэўшыся 28-га верасьня з тымі беларусамі, што гатовы паказаць Лукашэнку, што беларуская годнасьць і сумленьне ня стане на калені перад самаабвешчанай уладаю!

Ці павінны мы ўжо навучыцца ставіць уладу перад выбарам ці столькі ж гадоў моўчкі перад выбарам будзем стаяць мы з-за прарасейскіх палітыкаў, якія займаюць пасаду сустаршынства ў АДС і прэтэндуюць на лідэрства ў новай і незалежнай Беларусі?

Дык спадар Калякін, Вы застанецеся ў мінулым разам з таталітарным рэжымам А.Г. Лукашэнкі, бо Вам няма месца ў цывілізаванай эўрапейскай краіне, дзе пануюць беларускасьць і эўрапейскія каштоўнасьці, хрысціянская мараль і дэмакратычная палітыка.

І адказам нашым на Вашу палітыку, паважаны Сяргей Іванавіч, стане Плошча, дзе 28-га верасьня а 20 гадзіне абураны беларускі народ, у якога у чарговы раз скралі голас і з-за такіх як Вы, якія прымусілі іх ўдзельнічаць у чарговай сплянавай тэатральнай пастаноўцы, адкажа Вам – што МЫ ЗДОЛЬНЫЯ АБАРАНІЦЬ СВОЙ ГОЛАС!

28 верасьня 2008 году адбудзецца ня гучная перамога, якой штогод беларуская апазыцыя корміць свой народ. Гэты выхад людзей наўрадці радыкальна пераменіць сытуацыю у краіне. Але падчас сёньняшняй апатыі і бязьвер’я ў перамены, гэты выхад станецца вялікаю Перамогаю ў сэрцах тых людзей, хто прадэманстраваў характар і гонар Беларуса, абараніўшы свой голас і паказаўшы сваю моц. І з гэтымі пераможцамі Духу і Веры мы адстаім сваю Перамогу! А пакуль прадэманструем самаабвешчанай уладзе, што беларускі народ да шматлікага звыкся, але не пагадзіўся з тым, што іх выбар і голас не належыць нам!

Мужныя учынкі робяцца мужнымі людзьмі і, як паказала 31 жніўня, а менавіта Палітрада АДС, такіх людзей у нас адзінкі. Але менавіта за гэтымі людзьмі будучая палітычная арэна будучай Беларусі - і побач з гэтымі людзьмі мы будзем стаяць разам а 20 гадзіне 28 верасьня на плошчы Кастуся Каліноўскага.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках