25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На старонках дзяржпрэсы – толькі кандыдаты ад улады

У Воршы назіральнікі правялі аналіз хода асвятлення (узгадвання) кандыдатаў у дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» мясцовай прэсай.

У якасці аб'ектаў для аналізу былі ўзятымі абедзве газеты, што выдаюцца ў Воршы, – дзяржаўная «Аршанская газета» і прыватная «Тэлеком Экспрэс». Атрымалася наступная карціна.

Так, прозвішча кандыдата ў дэпутаты па Аршанскай Дняпроўскай акрузе № 27 Уладзіміра Адашкевіча ўзгадваецца з моманту абвесткі выбараў у агульнай колькасці 11 разоў, а прозвішча ягонай суперніцы, кандыдата ад АДС Ганны Ляўчэнкавай, усяго 1 раз, паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Па Аршанскай Гарадской акрузе № 26 прозвішча кандыдата Ўладзіміра Жарэлы, кіраўніка Беларускай чыгункі, сустракаецца 16 разрў, у той час, як ягонага суперніка, прадстаўніка апазыцыі Ўладзіміра Юржыца, толькі 2 разы. Прычым прозвішчы кандыдатаў ад апазыцыі ўзгадваюцца выключна ў афіцыйных паведамленнях аб рэгістрацыі кандыдатаў і рэгістрацыі ініцыятыўных групаў, у то час, як іхнім супернікам, якія карыстаюцца падтрымкай улады, адводзіцца плошча газетных палосаў для вялікіх артыкулаў, часцяком з фатаграфіямі на паўстаронкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках