25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошыну абвінавацілі ў распаўсюджванні хлусні

6

3 верасня ў 15.00 Цэнтральная выбарчая камісія будзе разглядаць скаргі асоб, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты па Менскай вобласці, і не зарэгістраваных акруговымі камісіямі.

У тым ліку будуць разгледжаныя заявы рэдактара газеты «Барысаўскія навіны» Анатоля Букаса (Барысаўская гарадская выбарчая акруга №62) і сябра БНФ, намесніка дырэктара аддзела грамадскіх сувязяў АТ «Міжнароднае інфармацыйна-аналітычнае агенцтва «Еўрапейская хваля» Сяргея Салаша (Барысаўская сельская выбарчая акруга №63), паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Нагадаем, што Анатоля Букаса не зарэгістравалі з-за нібыта няпэўных дадзеных у дэкларацыі аб прыбытках, а Сяргея Салаша -- па прычыне вялікай колькасці няпэўных подпісаў.

Сяргей Салаш у сваё заяве ў Цэнтравыбаркам, акрамя ўсяго іншага, абвінаваціў старшыню Лідзію Ярмошыну ў распаўсюджванні няпэўных звестак на прэс-канферэнцыі для сродкаў масавай інфармацыі з нагоды ягонага выкліку ў міліцыю ў сувязі заявай Таццяны Стасавай (сакратара акруговай камісіі па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62) і Валянціны Шутко (намесніка старшыні Барысаўскага райвыканкама). Нагадаем, Таццяна Стасава і Валянціна Шутко вінавацяць Сяргея Салаша ў тым, што ён абразіў іх, назваўшы ў прысутнасці чатырох сведак, «фальсіфікатарамі». Ярмошына заявіла журналістам, што Салаша выклікалі ў міліцыю 10 жніўня, у той час як, па словах самога Салаша, у позве, якую ён атрымаў, стаяла дата 18 жніўня – апошні дзень прыёму дакументаў на рэгістрацыю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках