25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік гомельскай арганізацыі Партыі БНФ Валеры Пуціцкі: «Трэба было адразу байкатаваць гэтыя «выбары»

2

Актывіст Партыі БНФ, кандыдат у дэпутаты “палаты прадстаўнікоў” Валерый Пуціцкі заявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры з “выбараў”. Аб сваім рашэнні Пуціцкі 1 верасня праінфармаваў Рэчыцкую акруговую выбарчую камісію.

“Улада ніколі не пойдзе на тое, каб правесці дэмакратычныя выбары, бо гэта быў бы для яе канец. Не трэба было і пачынаць гэтую кампанію. Трэба было адразу байкатаваць гэтыя “выбары”, але так, каб народ ведаў, чаму мы далучаемся да байкоту. Мы будзем праводзіць агітацыю за байкот. Хоць я, напрыклад, сёння атрымаў інфармацыю пра тое, што не трэба было здымацца, бо шмат людзей збіраліся пайсці і прагаласаваць толькі таму, што я пайшоў у кандыдаты, але людзі не разумеюць, што іх галасы нічога не значаць” – так адказаў Пуціцкі на просьбу кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” пракаментаваць сваё рашэнне.

В. Пуціцкі быў адзіным сябрам Партыі БНФ, вылучаным у кандыдаты ў буйнейшай у краіне Гомельскай вобласці. Ён з’яўляецца старшынём рады абласной партыйнай арганізацыі, а ў кандыдаты вылучаны на партыйным з’ездзе. Таксама 1 верасня ў Гомельскай вобласці зняліся яшчэ два кандыдаты – сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў і Леанід Судаленка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках